Беларуска заразілася шаленствам ад бяздомнага ката, а да доктара не пайшла
У Магілёўскай вобласці жанчына заразілася шаленствам пасля кантакту з бяздомным катом. Гэты выпадак пацвердзілі ў красавіку 2026 года, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Паводле інфармацыі ведамства, хворая жывёліна падрапала жанчыне рукі. Аднак пасля гэтага яна не звярнулася да дактароў і не прайшла курс прышчэпак супраць шаленства.
Медыкі нагадваюць, што шаленства — смяротна небяспечная хвароба. Калі ў чалавека ўжо з’явіліся клінічныя сімптомы, вылечыць захворванне немагчыма. Смерць можа наступіць з-за паралічу дыхальнай сістэмы або спынення сэрца.
Чытайце таксама:
У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства
«Кавалачак пальца застаўся ў рукавіцы». Гісторыя мінчанкі, якую ў скверы ўкусіў чужы сабака