Свет11

У Латвіі ветэрынарная служба заклікала не купляць хатніх жывёл у Беларусі. І гэта не проста прыхамаць

Харчовая і ветэрынарная служба Латвіі заклікала жыхароў краіны не купляць сабак, катоў і хатніх тхароў у Беларусі і Расіі, бо гэта можа быць небяспечна.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

Занепакоенасць латвійскіх ветэрынараў выклікала тое, што нядаўна ў Германіі ў сабакі, увезенага ў Еўрапейскі Саюз з Расіі праз латвійскі памежны пункт, пацвердзілі шаленства. Пры гэтым у жывёліны былі ўсе неабходныя дакументы, у тым ліку вынікі аналізу на ўзровень антыцелаў супраць шаленства, якія павінны пацвярджаць эфектыўнасць вакцынацыі.

Раней латвійская служба ўжо звярталася ў Еўрапейскую камісію з просьбай увесці больш строгія абмежаванні на ўвоз жывёл з Расіі і Беларусі, бо кантрольныя органы адразу некалькіх краін выявілі выпадкі падробленых сертыфікатаў аб вакцынацыі. У выніку з восені 2024 года да дакументаў абавязкова трэба прыкладаць тэст на антыцелы, які павінен гарантаваць, што жывёліна сапраўды вакцынаваная і не ўяўляе небяспекі.

Тым не менш, у гэтым выпадку сабака быў завезены ў Германію ў лістападзе 2025 года, а прыкметы хваробы з’явіліся і дыягназ быў пастаўлены толькі ў лютым 2026 года.

Пры праверцы высветлілася, што ніводная з жывёл, якія знаходзіліся ў той жа самай партыі і накіроўваліся ў Германію, не засталася ў Латвіі. Таксама былі ўстаноўленыя асобы, якія кантактавалі з гэтымі жывёламі, у тым ліку супрацоўнікі памежнага кантролю. Пра сітуацыю праінфармаваны і Цэнтр прафілактыкі і кантролю захворванняў.

Апошні выпадак шаленства ў дзікіх жывёл у Латвіі быў зафіксаваны ў 2010 годзе, а ў хатніх — у 2012 годзе. Такім чынам, краіна мае статус тэрыторыі, свабоднай ад шаленства, і не хоча яго страціць.

Каментары1

  • Gf
    18.02.2026
    У Латвіі, мабыць, вожыкі і лісы ўсе з прывівачнымі пашпартамі бегаюць і час ад часу на рэвакцынацыю прыбягаюць.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі53

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі53

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць