БЕЛ Ł РУС

Беларусь стала галоўным каналам для ўвозу імпартнага піва ў Расію

15.05.2026 / 18:20

Nashaniva.com

За студзень—красавік 2026 года праз Беларусь у Расію ўвезлі больш за 60% усяго імпартнага піва. Пра гэта паведамілі ў расійскім Саюзе вытворцаў каньяку, спірту і алкагольнай прадукцыі, піша thinktanks.pro.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Усяго за першыя чатыры месяцы года імпарт піва і піўных напояў у Расію склаў 135 мільёнаў літраў. З іх 81 мільён літраў прыпаў на Беларусь. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года пастаўкі выраслі на 167%.

Такі рост звязаны з розніцай у мытных пошлінах. Для «недружалюбных краін» Расія са студзеня 2025 года павысіла пошліны на імпартнае піва ў 10 разоў — з 0,1 еўра да 1 еўра за літр. Пазней стаўка вырасла да 1,5 еўра за літр.

Пры гэтым для краін ЕАЭС, куды ўваходзіць Беларусь, дзейнічаюць значна ніжэйшыя пошліны — ад 0,018 да 0,04 еўра за літр. Таму імпартнае піва з трэціх краін зараз масава ідзе ў Расію праз Беларусь. А прамыя пастаўкі з Германіі і Чэхіі практычна спыніліся.

У топ-5 краін, праз якія ў Расію паступае імпартнае піва, таксама ўваходзяць Кітай, ААЭ, Казахстан і Арменія.

Чытайце таксама:

Якому алкаголю аддаюць перавагу спажыўцы ў розных краінах

Чаму ў Беларусі піва разліваюць у пластыкавыя бутэлькі, а ў Еўропе больш у шкло і бляшанкі

Нямецкія навукоўцы: піва багатае на вітамін B6, у тым ліку і безалкагольнае

Каментары да артыкула