Чаму ў Беларусі піва разліваюць у пластыкавыя бутэлькі, а ў Еўропе больш у шкло і бляшанкі
«Лідскае піва» адказала на гэта пытанне.

Кампанія «Лідскае піва» напісала ў сацсетках, што ў іх днямі спыталі: чаму ў Беларусі піва разліваюць у пластыкавыя бутэлькі, а ў Еўропе больш у шкло і бляшанкі.
«Насамрэч, існуе шэраг прычын. І эканамічныя, і экалагічныя, і заканадаўчыя. Але вось што цікава. Адна з прычын — у культуры ўжывання. У Беларусі піва часцей п'юць дома, на лецішчы, на рыбалцы. Не ў барах. Таму пластык — гэта больш танна і зручна», — патлумачыла кампанія.
Яна дадала, што апошнім часам у Беларусі больш увагі надаюць і экалогіі, і культуры спажывання.
«І ўсё часцей беларусы выбіраюць напоі ў шкле і бляшанках. Так што з цягам часу можа здарыцца і такое, што і ў нас пластык стане рэдкасцю», — адзначыла «Лідскае піва».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Выключна таму, што танней. Бо ня трэба падтрымліваць абарот таго шкла. Пластык заўжды яшчэ надзьмеш.
Трэба зрабіць збор на тару - і на тое, і на другое. Як у Еўропе. І паглядзець.
---
1) Рызыка таксічных вылучэнняў: ПЭТ (поліэтылентэрэфталат) можа вылучаць шкодныя рэчывы пры высокай тэмпературы, прамым сонечным святле або працяглым захоўванні,.
2)Акісленне напою: ПЭТ-ўпакоўка прапускае паветра лепш, чым шкло ці алюміній, з-за чаго піва хутчэй псуецца і змяняе густ.
3) Хімічная рэакцыя: Алкаголь - гэта растваральнік, які пры працяглым кантакце з пластыкам спрыяе пераходу кампанентаў пластыка ў напой.
upd2 : .... у нашых вытворцаў таксама трэба запытацца, чаму, напрыклад, ЗША гадоў 5 таму поўнасцю ЗАБАРАНІЛА МАРГАРЫН.
.... адказ - аналагічны