БЕЛ Ł РУС

7500 чалавек узялі сёння ўдзел у генеральнай рэпетыцыі выступу музыкаў на «Фестывалі надзеі»

15.05.2026 / 23:03

Nashaniva.com

Першы такі хрысціянскі фестываль пройдзе на «Чыжоўка-арэне» заўтра і паслязаўтра. 

На «Чыжоўка-Арэне» прайшла генеральная рэпетыцыя напярэдадні афіцыйнага адкрыцця пратэстанцкага «Фестывалю надзеі».

Як паведамляецца на інстаграм-старонцы фестывалю, у мерапрыемстве ўдзельнічалі хор «Голас надзеі», аб’яднаны сімфанічны аркестр, салісты, музычныя гурты і выканаўцы, а таксама вернікі, якія сабраліся для супольнай малітвы перад пачаткам фестывалю.

Падчас рэпетыцыі на сцэну па чарзе выходзілі музыкі і прадстаўнікі цэркваў. Харавыя выступленні чаргаваліся з музычнымі нумарамі запрошаных артыстаў.

Па словах арганізатараў, усяго на генеральнай рэпетыцыі прысутнічалі больш за 7,5 тысячы чалавек.

Афіцыйнае адкрыццё «Фестывалю надзеі» запланавана на 16 мая ў 17:00 у «Чыжоўка-Арэне».

Чытайце таксама:

Апошнюю перарэгістрацыю верагодна не прайшлі каля 80 пратэстанцкіх суполак і адна місія

Пастар Грэм паабяцаў заўтра памаліцца за Лукашэнку

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Што можа адбыцца на пратэстанцкім «Фестывалі надзеі», на які прыедзе прапаведнік з ЗША

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Каментары да артыкула