БЕЛ Ł РУС

Севярынец і Дашкевіч атрымалі ордэны Пагоні БНР

18.05.2026 / 17:53

Nashaniva.com

Пра тое, што два былыя палітвязні сталі паўнавартаснымі кавалераміі заснаванага Радай БНР ордэна Пагоні, паведаміў адзін з уганараваных Павел Севярынец.

Павел Севярынец і Зміцер Дашкевіч з жонкамі пасля ўручэння ўзнагароды. Справа — намеснік кіраўніка Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі

Загад старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы пра ўзнагароджанне Паўла Севярынца і Змітра Дашкевіча быў падпісаны яшчэ 25 сакавіка 2024 года, калі абодва палітвязні яшчэ былі ў турме.

Усяго цяпер кавалераў ордэна Пагоні шасцёра — акрамя Севярынца з Дашкевічам, гэта яшчэ Зянон Пазняк і Алесь Бяляцкі, а таксама два чалавекі, прозвішчы якіх не раскрываюцца з меркаванняў бяспекі. Акрамя таго, ёсць яшчэ і дама ордэна — сама Івонка Сурвіла.

Чытайце таксама:

Севярынец: У зале шум. Бачу, Волечка закрывае твар далонямі

Лукашэнкаўцы запусцілі флэшмоб #мойсцягмойстыль. Далучыліся Ціханоўская, Севярынец, Ляўчук

Севярынец: Мы не павінны быць ружовымі поні і казаць, што мы будзем гладзіць па галаве тых самых кадэбістаў альбо спецназаўцаў, якія б’юць людзей

Дашкевіч расказаў, як выхоўвае дзяцей беларускамоўнымі

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю

Фядута: Мая павага да Змітра Дашкевіча павышалася тры разы. І цяпер — ізноў

Каментары да артыкула