Меркаванні55

Фядута: Мая павага да Змітра Дашкевіча павышалася тры разы. І цяпер — ізноў

Выйшаў новы выпуск праекта «ТОК» з былым палітвязнем і лідарам «Маладога фронту» Змітром Дашкевічам. Літаратуразнаўца і былы палітвязень Аляксандр Фядута з захапленнем адрэагаваў на гэту гутарку.

Паслухаў размову Насты Роўды са Змітром Дашкевічам.

Яшчэ раз атрымаў пацвярджэнне сваіх думак пра гэтага чалавека. Разумны, спакойны, моцны, упэўнены ў сваёй рацыі. Ніводнага экстрэмісцкага слова. Ніводнай пагрозы. І ніводнага слова хлусні.

Павага мая да Дашкевіча павышалася некалі разоў у жыцці.

Першы раз — пасля таго, як я даведаўся, што менавіта ён першым пачаў крычаць «Ганьба!» на плошчы, калі Лукашэнка ў дзень жалобы пасля трагедыі ў Беслане дэманстратыўна абвясціў рэферэндум, які дазволіў яму фактычна пажыццёвае ўладарства.

Другі раз — калі, вярнуўшыся пасля чарговай адсідкі, Зміцер, ужо бацька, пачаў замест таго, каб прасіць гранты і дапамогу, працаваць. Ці шмат мы ведаем так званых «прафесійных палітыкаў», хто ідзе працаваць, каб карміць сям'ю?

Трэці раз — пасля таго, як ён, у вольны ад працы час, пачаў збіраць подпісы за сцяг і арганізоўваць вахту ў Курапатах. Не на гранты, а ў вольны ад працы час.

І цяпер — ізноў.

І неяк так супала, што якраз у гэты час я скончыў чытаць цікавую і не зусім звычайную кнігу. «Свабода як біяграфія: Голас пакалення свабоды». Васямнаццаць інтэрв'ю з людзьмі, якія выкрышталізаваліся як мастакі і грамадскія дзеячы (не палітыкі!) напярэдадні і ў час гарбачоўскай перабудовы. Шмат каго з іх я ведаю асабіста. Але мы ніколі не размаўлялі пра тыя часы.

Вось калі ты як навуковец пачынаеш разумець, што «вусная гісторыя» — сапраўды гісторыя. Гісторыя людзей пачынае пераўтварацца ў гісторыю таго часу і старонку гісторыі тваёй краіны. Такая ж кніга была зроблена ў свой час пра старэйшую генерацыю — «Іншадумцы», якая ў свой час была нават узнагароджана Дзяржаўнай прэміяй Беларусі. Пасля была кніга пра Малады Фронт. Зараз Алесь Смалянчук пачаў збіраць інтэрв'ю з беларускімі гісторыкамі. Руслан Кулевіч зрабіў тры кнігі з людзьмі, чыё дзяцінства прайшло ў міжваеннай Гародні.

Неверагодна каштоўныя тэксты.

Зараз такія майстры сваёй справы, як Юры Дракахруст, нябожчык Мікіта Мелказёраў, з якім я, на жаль, не быў знаёмы, як Наста Роўда робяць гэтую ж справу. Справу для будучых гісторыкаў і біёграфаў.

Трэба рабіць такія рэчы.

Шкада, што мне не далі працягнуць альманах «Асоба і час». Бо быў бы раздзел, прысвечаны «Размовам з асобай і часам».

Каментары5

  • Піонэр
    29.03.2026
    Чалавеку, што:
    1. працаваў на рэпрэсіўную камуністычную сістэму,
    2. дапамагаў разкрадаць камсамольскую маёмасць па развалу ссср
    3. прытуляў папуліста з уласных інтарэсаў
    вельмі складана зразумець як быць нармальным...
  • Someone
    29.03.2026
    Джэк Блэк, добра што ёсць такія як Федута, настолькі ўжо адарваныя ад рэальнасці што для іх гэткія выказванні абсалютна натуральныя, яны ў гэтым не бачаць праблемы. Тыя, хто ў гэтым бізнэсе нядаўна яшчэ крыху саромеюцца прызнавацца.
  • Ф
    29.03.2026
    Не было аніводнага разу, каб Фядута выклікаў павагу. Вось і на гэты раз - не. Ні праз інтэлект, ні праз маральныя якасці. Нават калі ён пойдзе працаваць у клінінгавую кампанію, сітуацыю гэта не зменіць.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў34

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу са спікерам і дэпутатамі Сейма Літвы. Што абмяркоўвалі?20

У Германіі падпалілі будаўнічую пляцоўку абароннай кампаніі4

Пуцін рэзка змяніў рыторыку: Дамовіцца паміж сабой павінны менавіта Расія і Украіна20

Украіна нанесла ўдар па порце Сочы

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў34

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць