Пад Мінскам упершыню за доўгі час ажыў слаламны канал
19 мая канал каля аграгарадка Ждановічы, прызначаны для вяслярнага слалама, запоўніўся моцным патокам вады, хоць звычайна яе там амаль няма. Гэта адбылося, верагодна, з-за тэхнічнага скіду вады з Заслаўскага вадасховішча (Мінскага мора). У выніку траса набыла выгляд сапраўднай горнай ракі, піша Pristalica.by.
На месцы нават з’явіліся байдарачнікі і іншыя аматары воднага спорту — яны скарысталіся магчымасцю пакатацца па хуткай плыні і атрымаць экстрэмальныя ўражанні.
Шмат хто ў сацсетках адзначыў, што ніколі раней не бачыў канал у такім стане, бо ён большую частку часу застаецца сухім. Некаторыя карыстальнікі нават спачатку падумалі, што відэа згенеравана нейрасеткамі — настолькі незвычайна выглядаў паток вады.
Гэты аб’ект быў пабудаваны ў 1981 годзе як траса для спаборніцтваў па вяслярным слаламе і выкарыстоўваўся для трэніровак спартсменаў. Аднак пасля яго занядбалі: вада туды трапляе рэдка і толькі пры пэўных тэхнічных умовах. Апошні раз гэта было два гады таму.
Чытайце таксама:
17 кіламетраў уздоўж вады. У Мінску будуюць новую веладарожку
У Ратамцы ў красавіку прадалі самую дарагую кватэру ў Мінскай вобласці