Нерухомасць33

У Ратамцы ў красавіку прадалі самую дарагую кватэру ў Мінскай вобласці

Жылы комплекс «Пірс» у свой час лічыўся адным з самых смелых праектаў на рынку нерухомасці Беларусі. Гэты квартал каля Мінскага мора стаў першым закрытым клубным пасёлкам за межамі сталіцы. Менавіта тут у красавіку прадалі кватэру, якая стала самай дарагой у Мінскай вобласці, піша Realt.by.

ЖК «Пірс» знаходзіцца на ўскрайку пасёлка Ратамка, проста праз дарогу ад Мінскага мора. Дабрацца сюды на машыне можна ўсяго за 10 хвілін. 

У красавіку ў адным з дамоў ЖК набылі трохпакаёвую кватэру, якая ўзначаліла топ здзелак у Мінскай вобласці. Жыллё агульнай плошчай 106 квадратных метраў набылі за 430 тысяч даляраў (або 2961 даляр за квадратны метр). Дарэчы, кватэра ў «Пірсе» ў доме 2019 года пабудовы абышлася пакупніку даражэй, чым самыя дарагія дамы красавіка ва ўсіх абласцях, акрамя Мінскай.

Зараз у «Пірсе» прадаецца каля 15 кватэр.

Самы недарагі варыянт — аднапакаёвая кватэра з аздабленнем. Жыллё размешчана ў маналітным сіціхаусе на шостым паверсе. Агульная плошча кватэры з выглядам на Мінскае мора складае 33 квадратныя метры. Кватэру з мэбляй і ўбудаванай тэхнікай ацанілі на 238 тысяч рублёў, або 85 тысяч даляраў (7232 рублі, або 2576 даляраў — за метр).

Адна з самых дарагіх прапаноў — пентхаус ва ўрбан-віле. Агульная плошча гэтай кватэры складае 248 квадратных метраў. Кватэра, якая складаецца з кухні-сталовай, гасцінай і трох спальняў, прапануецца без аздаблення. Жыллё — адзінае на паверсе, з велізарнай тэрасай.

Вышыня столі — 3,5 метра. Кошт кватэры — 1,6 мільёна рублёў, або 590 тысяч даляраў (6665 рублёў, або 2374 даляры — за метр).

Каментары3

  • Indrid Cold
    12.05.2026
    Цікава, камусьці хапіла IQ каб забетанаваць у Беларусі 430 тысячаў даляраў, лол.
  • .
    12.05.2026
    Нават элітарнае пабудавана паміж чыгункай і шматпалоснай аўтадарогай. Да сапраўднага пірса яшчэ трэба дайсці.
    Тут рэкламная кампанія перакрывае рэчаіснасць, стварае нейкую сваю. І ніхто гэта не заўважае.
  • Отец Засандалий
    12.05.2026
    За вид на это море нужно ещё и доплачивать.

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць