У Мінску працягнулі і ўпарадкавалі веламаршрут у бок Заслаўскага вадасховішча, якое часцей называюць Мінскім морам, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Раней шлях да вады для веласіпедыстаў быў даволі складаным: пасля аквапарка «Лебядзінага» дарога пераходзіла ў пясок і жвір, і паездка ператваралася ў нязручнае выпрабаванне. Цяпер гэты ўчастак перарабілі — паклалі роўнае асфальтавае пакрыццё і зрабілі больш зручную інфраструктуру.

Веладарожку і пешаходную зону падзялілі: для веласіпедыстаў зрабілі чырвонае пакрыццё, для пешаходаў — светла-зялёнае. Гэта спрашчае навігацыю і робіць рух больш бяспечным.

Па маршруце паставілі лаўкі, сметніцы і велапаркоўкі, каб можна было адпачыць ці зрабіць прыпынак. У канцы маршруту знаходзіцца пляжная зона, дзе яшчэ працягваюцца работы па ўпарадкаванні.

У цэлым новы ўчастак робіць паездку да Мінскага мора значна больш камфортнай і даступнай для веласіпедыстаў і пешаходаў.

Каментары
Я разумею, што тут так не прынята, але можна мне хоць маленькую-маленькую падзяку за усё гэта выказаць?