БЕЛ Ł РУС

Беларуская футбалістка выйшла на ўзнагароджанне ў Турцыі пад песню забароненай артысткі

20.05.2026 / 23:02

Nashaniva.com

Беларуская футбалістка Карына Альховік, якая гуляе за «Фенербахчэ» са Стамбула, стала ў складзе гэтага клуба чэмпіёнкай Турцыі. На цырымонію ўзнагароджання ёй паставілі песню з нацыянальным каларытам.

У Беларусі футбалістцы нацыянальнай зборнай гэту песню яўна не паставілі б, бо выканаўца песні «Белая Русь» Анжаліка Агурбаш ужо даўно знаходзіцца ў чорных спісах беларускіх уладаў, у тым ліку і ў апошняй вядомай яго версіі.

Прычына пераследу Агурбаш рэжымам Лукашэнкі палягае ў тым, што яна падтрымала пратэсты 2020 года, пасля чаго была завочна арыштаваная паводле абвінавачвання ў распальванні варожасці і абразе Лукашэнкі. Пры гэтым спявачка мае расійскае грамадзянства.

У Беларусі супраць Агурбаш заведзеная крымінальная справа, у 2021 годзе генпракуратура беспаспяхова патрабавала ад Расіі выдачы Агурбаш. Але на выдачу Лукашэнку расійскай грамадзянкі нават у Расіі не наважыліся. 

Чытайце таксама:

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў

З'явілася яшчэ адно сведчанне пераследу спявачкі Агурбаш былым паслом у Расіі Дзмітрыем Крутым

Агурбаш пачынае гастролі па Расіі, хоць знаходзіцца ў беларускім вышуку. Прапагандысты ў шаленстве

Пасол Круты назваў «спланаванай правакацыяй» з’яўленне Агурбаш на Першым канале. Ён напісаў ліст Эрнсту

«Праз некалькі хвілін вагон пранізалі крыкі Агурбаш». Прапагандысты звярнулі ўвагу на песні ў цягніках

Каментары да артыкула