БЕЛ Ł РУС

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі

22.05.2026 / 23:23

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў пра сваю размову па відэасувязі з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам, прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і федэральным канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам. Ён адмыслова адзначыў, што «асобна праінфармаваў лідараў пра расійскія планы адносна Украіны, Беларусі і іншых кірункаў у Еўропе».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

«Усё, што тычыцца іх палітычных і ваенных намераў, мы адсочваем. Нашы каманды на ўзроўні разведак больш дэталёва абмяняюцца наяўнай інфармацыяй», — адзначыў Зяленскі.

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Сярод іншага падчас гэтай сустрэчы еўрапейскія лідары абмеркавалі з Зяленскім і пытанне камунікацыі з амерыканскім бокам.

«Усе партнёры адзначаюць, што пазіцыя Украіны значна мацнейшая — як на полі бою, так і ў нашай дальнабойнасці. Гэта важна, і менавіта такі наш ціск можа заахвоціць да правільнай і дзейснай дыпламатыі», — заявіў прэзідэнт Украіны.

Найбліжэйшым часам запланаваная сустрэча дарадцаў па пытаннях нацыянальнай бяспекі гэтых краін.

Чытайце таксама:

Зяленскі яшчэ раз папярэдзіў Лукашэнку пра наступствы ўступлення ў вайну

«Ён мае звычку крыху тупавата прыдумляць пастфактум». У Зяленскага адрэагавалі на заяву Лукашэнкі

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Міністр замежных спраў Украіны анансаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Кіраўнік МЗС Украіны: Мы знаходзімся на пераломным моманце вайны

Украіна прызначыла адказнага за супрацоўніцтва з Беларуссю

Каментары да артыкула