Свет99

Кіраўнік МЗС Украіны: Мы знаходзімся на пераломным моманце вайны

Андрэй Сібіга заявіў пра пагрозы з боку Беларусі.

Андрэй Сібіга. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

Пасля сустрэчы міністраў у межах Рады НАТА — Украіны ў Хельсінборгу міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга заявіў пра пераломны момант у вайне і пагрозы з боку Беларусі.

«Мы знаходзімся ў пераломным моманце вайны, і ціск на Расію расце. Украіна трымае абарону, а чалавечыя рэсурсы Расіі больш не з’яўляюцца вырашальнай перавагай. Я праінфармаваў саюзнікаў пра нарастаючыя пагрозы з боку Беларусі і заклікаў да адпаведных дзеянняў, стрымлівання і крокаў, накіраваных на тое, каб не дазволіць Расіі і Беларусі пашырыць агрэсію.

Украіна больш не проста просіць пра ахвяраванні; мы — удзельнік у забеспячэнні бяспекі, донар і партнёр, гатовы дзяліцца сваім досведам з саюзнікамі.

Павелічэнне абаронных выдаткаў — гэта гарантыя міру, і я заклікаю кожнага члена НАТА зрабіць свой унёсак у абарону Украіны», — сказаў міністр.

Учора Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь будзе «ўцягнутая ў вайну» з Украінай толькі ў выпадку, калі на яе тэрыторыю «будзе здзейснена агрэсія».

Каментары9

  • Непонятно
    22.05.2026
    бабруйчанін, т. е. могут переломится?
  • К
    22.05.2026
    бабруйчанін, у тэксце бачу, што пагрозай з Беларусі ўкраінцы выбіваюць больш грошай:
    »Павелічэнне абаронных выдаткаў — гэта гарантыя міру, і я заклікаю кожнага члена НАТА зрабіць свой унёсак у абарону Украіны», — сказаў міністр.
  • ,
    22.05.2026
    Мы донары, якія нічога ня просяць і дайце грошай.

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Суд у Швейцарыі прызнаў экс-байца САХРа Гараўскага вінаватым у выкраданні Анатоля Красоўскага1

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў71

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць