БЕЛ Ł РУС

«Усю выгаду ад гэтага займее Масква і Пуцін». Пазняк даў ацэнку візіту Ціханоўскай ва Украіну

27.05.2026 / 18:19

Nashaniva.com

Ветэран беларускага руху Зянон Пазняк крайне негатыўна ацаніў візіт лідаркі дэмакратычных сіл Беларусі Святланы Ціханоўскай ва Украіну, пабачыўшы ў ім не толькі мінусы для бягучай сітуацыі, але і вялікую небяспеку для будучыні.

Зянон Пазняк. Фота: «Наша Ніва»

«Так, як і чакалася, — адбылася спроба «Офіса» раскалоць беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне (у прысутнасці перабежчыкаў з Палка Каліноўскага, якіх прывезлі з сабой). Дарылі ваярам нават нейкія свае медалікі. Таксама заяўлена аб прызначэнні «місіі» «дэмсіл» у Кіеве на чале якой паставілі асобу, звязаную з КГБ. («Офіс» усё ведае, ніхто нават не маскіруецца)», — без усялякай дыпламатыі піша Зянон Пазняк.

Адносна ж палітычнага сэнсу самога візіту ён не менш рэзкі, засцерагаючы супраць «авантурнай гульні з Беларусяй супраць Лукашэнкі».

«Такое ўражанне, што некаторыя асобы ў Кіеве, носячы Ціханоўскую, як цацачны брусэльскі муляж «лідаркі-прэзыдэнткі», сапраўды думаюць пра авантурную гульню з Беларусяй супраць Лукашэнкі. Не думаю, што нехта пойдзе на авантуру з пустышкай. Але ведаючы, што ёсць людзі, якія спачатку робяць, а потым думаюць, не выключана і такое.

Тады магу сказаць дакладна (і добра каб прыслухаліся). Усю выгаду ад гэтага займее Масква і Пуцін і скончыцца авантура поўным і нечаканым крахам. З гэбоўскімі проксі (нават калі яны пад дахам Брусэля) сур'ёзных справаў ня робіцца (тым больш калі маскоўскія вушы схаваныя)».

Чытайце таксама:

Ціханоўская ў Кіеве паразмаўляла з палоннымі беларусамі, якія ваявалі на баку Расіі

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Ціханоўская: «Для мяне не стаіць пытанне, ці пераможа Украіна. Адзінае пытанне — калі»

Ціханоўская і Зяленскі правялі ў Кіеве перамовы за закрытымі дзвярыма

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету

Сібіга паабяцаў Ціханоўскай, што беспакараных не будзе, і падарыў архіўную перапіску УНР і БНР

Каментары да артыкула