БЕЛ Ł РУС

Драма ў жывым эфіры: чорны бусел прагнаў ад гнязда арлана-белахвоста ВІДЭА

27.05.2026 / 22:13

Nashaniva.com

Арлан-белахвост у польскім лесе наблізіўся да гнязда з анлайн-камерай, дзе пара буслоў гадуе чацвярых птушанят. Арланы — буйныя драпежныя птушкі, здольныя забіць як дарослых чорных ды белых буслоў, так і птушанят. Але самец бусла праявіў неверагодную адвагу і кінуўся на арлана, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Скрыншот з відэа

Хуткасць рэакцыі, нечаканасць і вострая дзюба дапамаглі: птушка здолела прагнаць арлана-белахвоста ад свайго гнязда!

Сям’і пашчасціла, што самец падчас нападу быў каля гнязда. Увогуле ж бусліныя парэшткі часта знаходзяць падчас кальцавання маладых арланаў у гнёздах.

Ці вернецца арлан потым? Прыродаахоўнікі лічаць, што наўрад ці — негатыўныя асацыяцыі замест смачнага абеду не замацуюць гэты пункт як добры рэстаран у памяці арлана.

За стрымам з гнязда, арганізаваным НДА «Камітэт аховы арлоў» сумесна з польскім лясніцтвам «Балявіцы», можна сачыць тут,

Чытайце таксама:

Пад Мінскам знайшлі параненую шэрую чаплю

Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?

Арнітолагі паставілі камеру на гняздо чорнага бусла. З яе ўжо прыйшлі добрыя весткі ФОТАФАКТ

Птушыная драма: чорны бусел ужо 6 гадоў спрабуе знайсці кампанію сярод белых

У Калінкавічы неспадзявана прыляцеў чорны бусел ВІДЭА

Каментары да артыкула