БЕЛ Ł РУС

Швецыя заявіла пра хуткую перадачу Украіне знішчальнікаў Gripen

28.05.2026 / 16:56

Nashaniva.com

Швецыя афіцыйна пацвердзіла, што перадасць Украіне першыя 16 знішчальнікаў Gripen. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр краіны Ульф Крыстэрсан падчас сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

Гаворка ідзе пра самалёты мадэляў JAS 39 Gripen C/D. Пастаўкі плануецца пачаць у пачатку 2027 года.

Паводле слоў шведскага боку, гэтыя самалёты павінны ўмацаваць супрацьпаветраную абарону Украіны і павысіць бяспеку ўсяго еўрапейскага рэгіёна. Украінскія пілоты ўжо мелі магчымасць выпрабаваць Gripen, і, як адзначаецца, ацэньваюць іх вельмі высока.

Зяленскі падкрэсліў, што знішчальнікі дапамогуць эфектыўна змагацца з кіраванымі авіябомбамі, бо будуць пастаўляцца разам з адпаведным узбраеннем.

Акрамя таго, бакі абмяркоўваюць больш шырокае супрацоўніцтва. Раней ішла гаворка пра магчымую пастаўку значна большай колькасці такіх самалётаў у будучыні, а таксама пра стварэнне ўкраінскай вытворчасці для іх зборкі.

Чытайце таксама:

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі

«Возера НАТА». Як Захад перамог Расію ў Балтыйскім моры без адзінага стрэлу

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА

Каментары да артыкула