У Брэсце п'яны мужчына ўчыніў разборкі з таксістам
38‑гадоваму жыхару Брэста, які злоўжывае спіртнымі напоямі і ўжо раней трапляў у поле зроку міліцыі, п'янаму нешта ўздумалася падбегчы да прыпаркаванага таксі і паспрабаваць выцягнуць з яго кіроўцу, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Скрыншот з відэа
Выцягнуць кіроўцу з машыны, праўда, не ўдалося, у тым ліку і таму, што той быў прышпілены рамянём бяспекі.
Кіроўца адразу паспрабаваў з’ехаць, але мужчына паспеў некалькі разоў ударыць нагой па ягоным аўтамабілі, пашкодзіўшы пярэднія і заднія дзверы.
Пасля гэтага дэбашыр накіраваўся ў бліжэйшую краму, дзе яго і затрымалі супрацоўнікі міліцыі.
Патлумачыць свае дзеянні затрыманы не змог. Памер нанесенай шкоды склаў больш за 800 рублёў.
У дачыненні да мужчыны завялі крымінальную справу за хуліганства (частка 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Чытайце таксама:
У Мінску мужчына збіў іншаземку ў пераходзе метро
Хлопца з Мінска асудзілі за непавагу да Вечнага агню
У Віцебску жанчына збіла сужыцеля да першай групы інваліднасці. Колькі далі?