БЕЛ Ł РУС

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»

4.06.2026 / 19:00

Nashaniva.com

Праваабаронца і экс-палітвязень Леанід Судаленка ў сваім тэлеграм-канале выставіў копію ліста, які ён атрымаў ад суда Маладзечанскага раёна ў адказ на просьбу даць яму копію судовага рашэння, вынесенага па справе прызнання ягонай асабістай старонкі ў тыктоку «экстрэмісцкай». Аказваецца, уладальнік такой старонкі, паводле трактоўкі суда, не адносіцца да асоб, якія маюць права на атрыманне такой копіі.

«Аргумент суда выдатны ў сваёй прастаце:

я не магу атрымаць копію рашэння, бо «не ўдзельнічаў у справе».

То-бок:

…але даведацца, на якой падставе гэта зроблена, — нельга?!

Пры гэтым мне нават не паведамлялі пра разгляд справы.

Суд разгледзеў пытанне, якое непасрэдна закранае мае правы:

Вельмі зручная мадэль правасуддзя:

спачатку прызнаём «экстрэмістам», а потым тлумачым, што вы занадта старонні чалавек, каб чытаць рашэнне пра самога сябе», — піша Леанід Судаленка.

Чытайце таксама:

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх

Сяргея Стрыбульскага з «Белага легіёна» асудзілі на тры з паловай гады і далі вялікі штраф

Палітзняволенага журналіста Кірылу Пазняка выпісалі са шпіталя хуткай дапамогі

«Белпол»: З мая 2020 года ў Беларусі рэпрэсавана паўмільёна чалавек

Каментары да артыкула