БЕЛ Ł РУС

У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі

8.06.2026 / 22:23

Nashaniva.com

Калумбія вядомая шмат чым, аднак беларусаў яна радуе перадусім незвычайнай садавіной, заўважанай на прылаўках сталічных крам, піша Tochka.by.

Фота: Tochka.by

Плады пасіфлоры, якія з'явіліся ў мінскіх крамах, завезлі непасрэдна з Калумбіі. Каштуе экзатычная садавіна па 29,99 рубля за кілаграм.

Плады пасіфлоры звычайна маюць круглую або авальную форму і могуць быць рознага колеру — ад жоўтага да фіялетавага ці нават зялёнага. Унутры плода знаходзіцца жэлепадобная мякаць з чорным насеннем.

У гэтым канкрэтным выпадку пасіфлора фіялетавая, чымсьці колерам нагадвае баклажан, але больш светлага адцення. Дарэчы, прыемны водар ад яе ідзе адразу з прылаўка.

Смак кісла-салодкі. А вось мякаць мае яркі, асвяжальны водар і часта апісваецца як трапічная, з нотамі цытрусавых і ананаса. У залежнасці ад сорту смак можа вар'іравацца.

Плады часта выкарыстоўваюць у кулінарыі для прыгатавання сокаў, дэсертаў, марожанага і кактэйляў. Іх яшчэ можна дадаваць у салаты або спажываць у свежым выглядзе.

Фота: Tochka.by

Таксама пасіфлора не толькі смачная, але і карысная: яна багатая на вітаміны (асабліва вітамін C), антыаксіданты і клятчатку.

Чытайце таксама:

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

У крамы Мінска завезлі трапічную зорную садавіну

Ёсць просты сакрэт, каб бананы захоўваліся даўжэй

Гэтая фіялетавая гародніна скарае свет, але стала дэфіцытнай

Каментары да артыкула