Усяго патроху22

Ёсць просты сакрэт, каб бананы захоўваліся даўжэй

Яшчэ ўчора бананы былі роўна-жоўтыя, а сёння ўжо пакрыліся цёмнымі плямамі і змяклі. Аднак просты кухонны трук можа падоўжыць ім жыццё яшчэ на некалькі дзён.

Фота: Rene Johnston / Toronto Star via Getty Image

Спецыялісты сцвярджаюць: бананы псуюцца праз этылен — газ-гармон, які яны самі ж і выпрацоўваюць падчас паспявання. Менавіта таму банан часта падкладаюць у пакет да цвёрдай хурмы, авакада ці манга, каб тыя хутчэй даспелі. Але для саміх бананаў гэта стварае замкнёнае кола: чым больш яны спеюць, тым больш этылену выдзяляюць, а чым больш газу вакол — тым хутчэй ідзе далейшае паспяванне. Як толькі адзін плод у звязцы пачынае цямнець, астатнія імгненна «падцягваюцца» за ім.

Пра ролю этылену добра ведаюць пастаўшчыкі. Яны закупляюць гэту садавіну ў краінах-вытворцах, дзе яе зрываюць яшчэ зусім зялёнай і цвёрдай, як камень. Перад тым, як завезці бананы ў крамы, іх змяшчаюць у спецыяльныя камеры і апрацоўваюць этыленам, каб «абудзіць» банан і запусціць працэс паспявання.

Чаму варта выкарыстоўваць кручок?

Галоўнае правіла доўгага захавання — бананы павінны добра праветрывацца. Як распавёў The New York Times Дэніэл Барабіна, кіраўнік буйной амерыканскай кампаніі Top Banana, этылен крыху лягчэйшы за паветра. Калі бананы ляжаць у місцы або шчыльна прыціснутыя адзін да аднаго, газ канцэнтруецца вакол іх і паскарае працэс гніення.

Таму лепш за ўсё падвешваць бананы на спецыяльны трымальнік або звычайны кухонны кручок. Калі звязка вісіць у паветры, этылен хутчэй рассейваецца, і садавіна застаецца свежай на некалькі дзён даўжэй.

Падвешванне мае яшчэ адзін плюс: бананы менш мнуцца. Нават калі на лупіне няма відавочных плям, мякаць унутры можа быць пашкоджана ад ціску ўласнай вагі. А любое пашкоджанне запускае «рэакцыю на рану», і банан пачынае выпрацоўваць яшчэ больш газу. Таму стараццеся не кідаць іх і не прыціскаць іншымі прадуктамі ў сумцы.

Але небяспечныя не толькі ўдары. Калі звязку адразаюць ад асноўнага сцябла, на «кароне» (месцы злучэння пладоў) утвараецца сур’ёзная рана, якая таксама выпускае этылен. Спецыялісты раяць: каб падоўжыць «тэрмін прыдатнасці» хвосцік гронкі варта шчыльна заматаць харчовай плёнкай. Гэта дапамагае запаволіць распаўсюджванне газу.

І апошняе: ніколі не кладзіце бананы ў халадзільнік. Гэта трапічная садавіна, яна баіцца холаду. Нізкая тэмпература прыводзіць да хуткага акіслення: лупіна чарнее, а мякаць стане друзлай. Ідэальныя ўмовы для бананаў — звычайная пакаёвая тэмпература (ад +14 да +24 °C).

Каментары2

  • Ёсік
    22.05.2026
    Шаноўная рэдакцыя НН, гаплік, а не кручок. А я месца зрэзу абварочваю харчовай фольгай, 3-5 дзён ніякіх чорных кропак не з'яўляецца. Бяру заўсёды жоўтыя спелыя бананы.
  • Кухар
    22.05.2026
    Навошта захоўваць бананы столькі, што яны псуюцца?
    Ці мо хто ў прамысловых маштабах набывае? Прынёс гронку, з'еў за колькі дзён і ўсё...
    І навошта баяцца пацямнелых бананаў? Яны ж толькі мякчэйшыя і саладзейшыя становяцца. І не ведаю, да якой чарнаты іх трэба давесці, каб яны зусім непрыдатныя сталі...

Цяпер чытаюць

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна22

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска зносяць яшчэ адну «сталінку»2

Гісторыя дзяржСМІ пра «абстрэл» беларуса ў Польшчы выклікала бурны смех у сацсетках11

Талібы дазволілі мужчынам жаніцца з дзевяцігадовымі дзяўчынкамі37

Коля Лукашэнка на вучэннях быў у форме Службы бяспекі прэзідэнта29

«Ён мае звычку крыху тупавата прыдумляць пастфактум». У Зяленскага адрэагавалі на заяву Лукашэнкі8

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне20

Слаламны канал пад Мінскам будзе працаваць усё лета

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў110

Захісталася крэсла пад міністрам архітэктуры і будаўніцтва2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна22

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць