БЕЛ Ł РУС

Найлепшага футбольнага арбітра Афрыкі не пусцілі ў ЗША на чэмпіянат свету. Падвяло грамадзянства

8.06.2026 / 22:40

Nashaniva.com

За некалькі дзён да старту чэмпіянату свету па футболе ў ЗША ўзнік візавы скандал. Амерыканская іміграцыйная служба адмовіла ва ўездзе самалійскаму арбітру Амару Артану, які быў уключаны ФІФА ў спіс суддзяў турніру.

Амар Артан

Як паведамляецца, Артан прыбыў у міжнародны аэрапорт Маямі з дыпламатычным пашпартам, аднак яму адмовілі ва ўездзе без тлумачэння прычын і адправілі зваротным рэйсам у Стамбул.

Артан стаў першым у гісторыі арбітрам з Самалі, які атрымаў прызначэнне на фінальную стадыю чэмпіянату свету. У 2025 годзе ён быў прызнаны найлепшым арбітрам Афрыкі паводле версіі Афрыканскай канфедэрацыі футбола (CAF) і судзіў фінальны матч афрыканскай Лігі чэмпіёнаў паміж клубамі «Пірамідс» з Егіпта і «Мамелодзі Сандаўнз» з ПАР.

Самалі ўваходзіць у пералік краін, грамадзяне якіх трапляюць пад амерыканскія візавыя абмежаванні. Нягледзячы на наяўнасць дыпламатычнага пашпарта, выключэнне для Артана, як паведамляецца, зроблена не было.

Раней з падобнымі цяжкасцямі сутыкнулася зборная Ірака. Яе нападнік Аймен Хусейн пасля прыбыцця ў Чыкага быў затрыманы для дадатковай праверкі. Паводле звестак прадстаўнікоў каманды, допыт доўжыўся каля сямі гадзін, пасля чаго футбалісту ўсё ж такі дазволілі ўезд.

У той жа час фатографу іракскай зборнай пашанцавала менш: пасля больш чым дзесяці гадзін праверкі яму адмовілі ва ўездзе і выслалі з краіны.

Праблемы з атрыманнем амерыканскіх віз узніклі і ў шэрагу прадстаўнікоў футбольнай зборнай Ірана, у тым ліку ў кіраўніцтва нацыянальнай федэрацыі.

Чэмпіянат свету па футболе 2026 года стартуе 11 чэрвеня ў ЗША, Канадзе і Мексіцы. Упершыню ў гісторыі ён праводзіцца адразу ў трох краінах, і ў ім зноў жа ўпершыню ўдзельнічаюць ажно 48 зборных.

Чытайце таксама:

Футбаліст зборнай Даніі Крысціян Эрыксан страціў прытомнасць пасярод матча з Украінай

ФІФА абавязала Іран і Егіпет правесці ЛГБТ-матч. Што там будзе?

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

На беларускім тэлебачанні пакажуць матчы чэмпіянату свету па футболе

У двухразовага ўладальніка «Залатога мяча» — 4‑я стадыя раку. «Пакуль я яшчэ тут»

Каментары да артыкула