Спорт

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Што абаронца «Манчэстэр Сіці», узбек Абдукадыр Хусанаў, які ў свой час гуляў за мінскі «Энергетык-БДУ», гэта вядома даўно. А хто яшчэ, піша «Трыбуна».

Гэта паўабаронца зборнай Узбекістана Шэрзод Эсанаў, які прыехаў у Беларусь з Расіі, дзе выступаў за «Акрон», у верасні 2025 года. 

Ён стаў выступаць за брэсцкае «Дынама». Але згуляў за клуб толькі дзевяць гульняў, за якія Эсанаў аддаў дзве галявыя перадачы. У студзені 2026 года ён вярнуўся ва Узбекістан і гуляе за «Бухару». У чэмпіянаце гэтага года Эсанаў вельмі выніковы: у 10 матчах адзначыўся 5 галамі, каманда дзеліць 3— 4‑ю пазіцыі з «Навбахорам». 4 галы паўабаронца забіў у апошніх чатырох турах.

У сістэме зборных Узбекістана Эсанаў выступае з 2022 года. Другі матч за каманду U-19 быў супраць беларусаў — паўабаронца адзначыўся дублем у таварыскім матчы, а яго каманда перамагла ў Мінску 4:3. 

У нацыянальнай зборнай вось толькі дэбютаваў — 2 чэрвеня ў гульні са зборнай Канады (0:2). Галоўны трэнер узбекістанцаў — Фабіа Канавара выпусціў яго на пяць хвілін у канцоўцы. Гэтага аказалася дастаткова, каб трапіць у ростар на дарослы чэмпіянат свету.

Узбекістан згуляе на чэмпіянаце свету ў адной групе з Партугаліяй, Калумбіяй і ДР Конга.

Таксама едзе на чэмпіянат свету Прынс Квабена Аду з Ганы, які ў лютым 2023 года перайшоў у «Іслач». За 14 матчаў першага кола забіў шэсць мячоў і аддаў тры перадачы і паехаў ва Украіну.

У зборнай Ганы Аду дэбютаваў 14 лістапада 2025 года ў таварыскім матчы з японцамі (0:2). Ад той пары прапусціў толькі адну сустрэчу нацыянальнай каманды. Партугальскі трэнер Карлуш Кейруш, здаецца, разлічвае на экс-футбаліста «Іслачы» як на асноўнага выканаўцу.

Гана ў адной групе з Англіяй, Харватыяй і Панамай.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі13

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы4

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Кіеў можа сустрэцца з Лукашэнкам, калі гэта ўратуе жыцці1

УСУ паведамілі пра вызваленне 26 населеных пунктаў5

Праз 20 гадоў тралейбусы вернуцца яшчэ на адзін участак мінскага праспекта Незалежнасці4

У розных кутках Беларусі назіралі сонечнае зацьменне ФОТЫ

Еўропа ўжо амаль адвыкла ад расійскага газу, але зіма зноў пагражае ЕС энергетычным крызісам1

Стала вядома, які прысуд вынеслі ва Украіне беларускаму добраахвотніку, арыштаванаму за наркотыкі5

ЗША папрасілі Украіну даць спакой танкерам у Новарасійску4

Паміж Мінскам і Лідай запусцілі пацібасы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі13

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць