Беларусцы закарцела папрацаваць за мяжой, але шлях яна абрала няўдалы
У Маскоўскі РАУС Брэста звярнулася 62‑гадовая жыхарка горада, якая паведаміла, што стала ахвярай махлярства. Яна страціла больш за 20 тысяч рублёў, спрабуючы ўладкавацца на працу за мяжой.
Фота ілюстрацыйнае
Жанчына знайшла ў інтэрнэце аб’яву пра працу за мяжой і звязалася з яе аўтарам. Пазней ёй паведамілі, што для выезду і працаўладкавання неабходна зарэгістраваць электронны кашалёк і папоўніць яго нібыта для пацвярджэння плацежаздольнасці.
Берасцейка выканала ўсе інструкцыі і перавяла на электронны рахунак больш за 20 тысяч рублёў. Калі ж праз некалькі дзён яна звярнулася ў службу падтрымкі, каб праверыць наяўнасць грошай, то даведалася, што сродкі з рахунку зніклі.
Цяпер міліцыя праводзіць праверку і ўстанаўлівае асоб, якія могуць быць датычныя да злачынства.
Сілавікі нагадваюць, што ашуканцы пры пошуку людзьмі працы часта патрабуюць аплату за афармленне дакументаў, візы, навучанне, спецадзенне або іншыя паслугі. Але ў выніку людзі могуць не атрымаць ні працы, ні сваіх грошай назад. Настойліва рэкамендуецца правяраць працадаўцаў і не перадаваць свае асабістыя, банкаўскія даныя і паролі невядомым асобам.
Чытайце таксама:
Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай
У махляроў новая пастка для пенсіянераў: адмовіцца амаль немагчыма
Мінчуку пазванілі з паліклінікі, спыталі пра здароўе — страта 14 тысяч рублёў