Здарэнні66

Мінчуку пазванілі з паліклінікі, спыталі пра здароўе — страта 14 тысяч рублёў

Гісторыя развівалася па звыклым сцэнары. У месенджары 39‑гадоваму мужчыну пазваніла невядомая, якая прадставілася супрацоўніцай мясцовай паліклінікі, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Яна цікавілася данымі яго медыцынскай карты, спытала пра наяўнасць праблем са здароўем, удакладніла нумар тэлефона для прывязкі да электроннай карты і папярэдзіла, што зараз прыйдзе код, які трэба будзе прадыктаваць.

Неўзабаве мінчуку патэлефанавалі нібыта з сэрвісу «Е-паслуга» і паведамілі, што яго асабістыя даныя скапіяваны, а зламыснікі ўжо аформілі ад яго імя крэдыты ў банках.

Мужчыну папярэдзілі, што з ім звяжуцца супрацоўнікі Нацбанка, якія дадуць далейшыя інструкцыі. Пасля гэтага лжэсупрацоўнікі банка пацвердзілі, што на мінчука нібыта сапраўды аформлены крэдыты, а грошы выводзяцца за мяжу.

Каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці і даказаць няўдзел у злачынных пазыках, заяўнік сабраў усе свае грошы і перавёў 14 000 рублёў на рахунак, указаны махлярамі. І толькі потым ён зразумеў, што стаў ахвярай абману.

Заведзена крымінальная справа.

Каментары6

  • i
    05.06.2026
    Без лоха и жизнь плоха
  • Кол
    05.06.2026
    :/, во гэта во пільнасьць! з вашай падазронасцю ураг ня пройдзе, будзе выкрыты й абясшкоджаны!
  • ліхачка
    05.06.2026
    у красавіку прыйшло смс -
    MVD.GOV.BY В отношении Вас вынесено постановление № такі-то по статье 18.12 ч.1 КоАП от ...04.2026. Подробнее в личном кабинете на mvd.gov.by (спассылка)

    сёння прыходзіць смс -
    guvd.gov.by Поступает сообщение о неоплаченном штрафе в ГАИ со ссылкой на "сайт МВД" - новый вид мошенничества. Будьте бдительны

    што ж вы так позна папярэджваеце? добра, што ў мяне машыны няма. а так бы можа і я клюнула, хоць далёка не схільная верыць машэннікам

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА8

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну1

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА8

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць