БЕЛ Ł РУС

У ПАР 12 чалавек загінулі падчас вулічнай страляніны

10.06.2026 / 20:18

Nashaniva.com

У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы ў выніку масавай страляніны ў раёне Кліўленд на ўскраіне Яганэсбурга загінулі 12 чалавек, а яшчэ дзевяць атрымалі раненні. Інцыдэнт адбыўся позна ўвечары 9 чэрвеня, піша Бі-бі-сі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Cetty Image

Паводле інфармацыі паліцыі, больш за дзесяць узброеных людзей прыехалі на белым мікрааўтобусе Toyota Quantum да аўтазапраўкі, пасля чаго ўвайшлі ў нефармальнае паселішча з двух бакоў і адкрылі агонь па мясцовых жыхарах. Пасля нападу яны зніклі на тым жа транспартным сродку.

На месцы загінулі восем мужчын і тры жанчыны, яшчэ адзін мужчына памёр у бальніцы. Пацярпелых з агнястрэльнымі раненнямі даставілі ў медыцынскія ўстановы.

Паліцыя распачала пошук падазраваных. Матывы нападу пакуль невядомыя і высвятляюцца ў межах расследавання.

Паўднёвая Афрыка застаецца адной з краін з высокім узроўнем забойстваў. Страляніна ў нефармальных паселішчах адбываецца рэгулярна і часта звязана з дзейнасцю бандыцкіх груповак або рознымі канфліктамі.

Чытайце таксама:

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай

У Афрыцы новая ўспышка ліхаманкі Эбола: 65 памерлых у ДР Конга, адзін смяротны выпадак ва Угандзе

Тры пасажыры круізнага лайнера ў Атлантыцы загінулі, імаверна, у выніку ўспышкі загадкавага віруса

Каментары да артыкула