ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету
Усё з-за батальнай сцэны на ёй.
На форме, якая выкарыстоўвалася ў двух перадтурнірных таварыскіх матчах, былі змешчаны ілюстрацыя бітвы пры Верцьеры 1803 года, што забяспечыла незалежнасць Гаіці, а таксама першы дзяржаўны сцяг краіны.
Фота: Leonardo Fernandex / Getty Images
Аднак рэгламент міжнароднай федэрацыі забараняе размяшчаць на экіпіроўцы любыя палітычныя, рэлігійныя або асабістыя пасланні і лозунгі.
ФІФА палічыла, што некаторыя візуальныя элементы могуць па-рознаму інтэрпрэтавацца ў рамках яе рэгламенту адносна экіпіроўкі, і ў выніку запатрабавала ўнесці змены ў дызайн.
Зборная Гаіці гуляе на чэмпіянаце свету ў адной групе з Бразіліяй, Шатландыяй і Марока. Свой першы матч яна правядзе з Шатландыяй у ноч на нядзелю. Пачатак а 4‑й раніцы па Мінску.
А наогул гэта першынство другое для Гаіці. Упершыню на чэмпіянаце свету гэта карыбская зборная згуляла ў 1974 годзе, але прайграла ўсе тры паядынкі ў групе.
Чытайце таксама:
Сёння стартуе чэмпіянат свету па футболе
Найлепшага футбольнага арбітра Афрыкі не пусцілі ў ЗША на чэмпіянат свету. Падвяло грамадзянства
ФІФА абавязала Іран і Егіпет правесці ЛГБТ-матч. Што там будзе?
На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі
На беларускім тэлебачанні пакажуць матчы чэмпіянату свету па футболе