БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка папрасіў прабачэння ў Зяленскага

15.06.2026 / 22:32

Nashaniva.com

У інтэрв'ю тэлеканалу «Аль-Арабія» Аляксандр Лукашэнка абраў нечакана прымірэнчы тон адносна прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, які апошнім часам, наадварот, заняў адносна яго нашмат больш рэзкую і бескампрамісную пазіцыю.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Evgenia Novozhenina Pool Photo via AP

«Я недзе і перагнуў палку, але гэта быў адказ на вось гэтыя ягоныя недарэчныя заявы: «Ды ў нас 500 цэляў, ды мы ведаем, дзе там той Лукашэнка знаходзіцца, мы заўтра ўдарым ракетамі, беспілотнікамі», — прызнаў Лукашэнка неабачлівасць сваіх рэзкіх слоў.

«Калі Уладзімір Аляксандравіч пакрыўдзіўся, я выбачаюся за гэтыя словы», — сказаў ён.

Рэзкую ж рыторыку з боку Зяленскага на ягоны адрас Лукашэнка спісвае на ягоную маладосць і «нявопытнасць».

«Я маўчаў. Нават усе здзіўляліся, што я маўчаў. Я разумеў, чалавек знаходзіцца пад такім прэсам. Малады чалавек, нявопытны, ён не вайсковы чалавек. Але калі мне пачалі пагражаць, я вымушаны быў адказаць».

«Але, з іншага боку, ён павінен разумець, што ў нас часта кажуць: як спяваюць, так і адпяваюць. Таму трэба быць акуратнейшым і асцярожнейшым.

Тым больш ён цудоўна разумее, яшчэ раз падкрэсліваю, што з боку Беларусі і асабліва з майго боку нейкіх ваенных дзеянняў чакаць не варта», — паспрабаваў Лукашэнка зноў вярнуць сабе той вобраз у вачах украінцаў, які існаваў да 2022 года.

Чытайце таксама:

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Лукашэнка прызнаў, што Расія ва Украіне не дасягнула мэтаў. Патлумачыў гэта тым, што Пуціна падманулі Ватыкан і яўрэйскае лобі

Лукашэнка заявіў пра сустрэчу з Пуціным у найбліжэйшы час

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Лукашэнка адказаў наконт 500 цэляў у Беларусі, намечаных Украінай

Каментары да артыкула