БЕЛ Ł РУС

Зборная Партугаліі бязлітасна разграміла Узбекістан. Раналду адгрузіў два галы

23.06.2026 / 22:49

Nashaniva.com

Зборная Партугаліі разграміла каманду Узбекістана ў матчы другога тура групы K чэмпіянату свету па футболе 2026 года. Сустрэча ў амерыканскім Х'юстане завяршылася з лікам 5:0 на карысць партугальцаў.

Герой матча Крышціяну Раналду. Фота: AP Photo/Eric Gay

Галоўным героем матча стаў 41‑гадовы Крышціяну Раналду, які аформіў дубль. Ён адкрыў лік ужо на 6‑й хвіліне, а на 39‑й хвіліне забіў другі мяч.

Яшчэ адзін гол у першым тайме на рахунку Нуну Мендэша, які вызначыўся на 17‑й хвіліне.

На 29‑й хвіліне зборная Узбекістана здолела забіць, але пасля прагляду відэа гол Азізжона Ганіева быў адменены з-за парушэння правіл у атацы.

У другім тайме чацвёрты мяч у вароты ўзбекскай каманды трапіў пасля аўтагола брамніка Абдувахіда Няматава. А канчатковы лік на 87‑й хвіліне ўстанавіў Рафаэл Леаў.

Пасля двух тураў зборная Партугаліі набрала чатыры балы і ўзначальвае турнірную табліцу групы K. Зборная Узбекістана пакуль застаецца з нулямі і займае апошняе месца ў групе.

У трэцім туры Партугалія сустрэнецца са зборнай Калумбіі, а Узбекістан згуляе супраць зборнай Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. А паміж сабой Калумбія і ДРК пачнуць гуляць заўтра а 5‑й раніцы паводле беларускага часу.

Чытайце таксама:

Аргенціна датэрмінова выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету. З пяці яе галоў пяць забіў Месі

Месі стаў абсалютным рэкардсменам па колькасці галоў на чэмпіянатах свету

Кароль Нідэрландаў запаліў на мундыялі: заўзеў супраць Швецыі, а потым патанчыў у раздзявальні Кюрасаа

Зборная Кюрасаа не саступіла Эквадору дзякуючы фенаменальнай гульні свайго брамніка 

Зборная Турцыі пакідае чэмпіянат свету

Каментары да артыкула