Спорт33

Месі стаў абсалютным рэкардсменам па колькасці галоў на чэмпіянатах свету

38‑гадовы аргенцінскі футбаліст Ліянэль Месі у матчы са зборнай Аўстрыі забіў свой 17‑ы мяч у фінальных матчах чэмпіянатаў свету і ўстанавіў абсалютны рэкорд па гэтым паказчыку. Цяпер ён аднаасобны найлепшы бамбардзір на мундыялях.

Ліянэль Месі. Фота: AP Photo/Jessica Tobia

На другім месцы застаўся немец Міраслаў Клозэ з 16‑ю галамі.

У фенаменальнай кар'еры Ліянэля Месі цяперашні мундыяль ужо шосты, раней ён удзельнічаў у чэмпіянатах свету 2006, 2010, 2014, 2018 і 2022 гадоў. За гэты час ён згуляў у 28 матчах і забіў 17 галоў. Прытым 4 з іх — на гэтым чэмпіянаце, раней зорны форвард адзначыўся хет-трыкам у стартавым матчы з Алжырам.

У 2022 годзе Месі стаў у складзе зборнай Аргенціны чэмпіёнам свету, у 2014‑м заваяваў срэбны медаль. На абодвух гэтых паспяховых для аргенцінцаў турнірах ён стаў уладальнікам «Залатога мяча» як найлепшы гулец.

Каментары3

  • Penaldo
    22.06.2026
    Ха-ха, никому не нужные рекорды, все знают что величайший футболист, это я!
  • Тузін трэш каманд
    23.06.2026
    Мечі безумгкруты, але. Яны там у фіфа яшчэ б 128 краін на мундыяль прывезлі замест 48, там і не такія бамбардзілы-кракадзілы будуць.
  • W
    23.06.2026
    Ён забіў на гэтым чэмпіянаце 5, а не 4 года. Атрымліваецца ў яго цалкам 18, а не 17

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць