Спорт11

Кароль Нідэрландаў запаліў на мундыялі: заўзеў супраць Швецыі, а потым патанчыў у раздзявальні Кюрасаа

Каралеўская сям'я наведала за сем гадзін два матчы: Нідэрланды — Швецыя і Кюрасаа — Эквадор.

Фота: Stefan Koops/EYE4IMAGES/NurPhoto via Getty Images

Каралеўская сям’я Нідэрландаў прыбыла на чэмпіянат свету, дзе ў суботу правяла прыемны дзень: іх парадавалі зборныя абедзвюх краін, што ўваходзяць у склад каралеўства.

Фота: Koen Van Weel / ANP (Photo by ANP via Getty Images

Нідэрландцы ў Х'юстане разграмілі Швецыю — 5:1. Кароль Вілем Аляксандр, каралева Максіма і 19‑гадовая прынцэса Арыяна горача заўзелі на трыбунах.

Потым кароль схадзіў у распранальню, дзе абаронца Вірджыл ван Дэйк не ўпусціў магчымасці зрабіць сэлфі.

Галкіпер Барт Вербруген таксама зрабіў фота з Вілемам-Аляксандрам: «Гэта было прыемна. Кароль сказаў, што я добра згуляў і што яму спадабаўся матч». 

А потым каралеўская сям'я паляцела ў Канзас-сіці, дзе Кюрасаа дамаглося гістарычнай нічыёй з Эквадорам (0:0). Яна прысутнічала на абедзвюх гульнях — і гэта было весела.

Яны нават адклалі ўбок аранжавыя колеры і пераапрануліся ў сіняе бо мянушка астраўной каманды — «Сіняя хваля». І сцяг у Кюрасаа сіні — адсылка да неба і Карыбскага мора, піша sports.ru.

Фота: Alex Pantling — FIFA/FIFA via Getty Images

Пасля матчу манарх зайшоў у раздзявальню, каб павіншаваць Дзіка Адваката і ўсю зборную з першым набраным балам на чэмпіянатах свету.

Фота: Alex Pantling — FIFA/FIFA via Getty Images

Атмасфера была вельмі расслабленая — ніякага афіцыёзу, высокія госці проста патанцавалі разам з гульцамі.

На матчы Вілем-Аляксандр сядзеў побач з Джані Інфанціна, а пасля гульні выдаў невялікі стэндап: «Я тут госць ФІФА, таму калі на матчы прысутнічае Інфанціна, я сяджу побач з ім. Але, магчыма, я паспеў прапанаваць яму некалькі кандыдатур на Прэмію міру на найбліжэйшыя гады.

Калі казаць пра гульню, то некалькі разоў я нават глядзеў, дзе знаходзіцца дэфібрылятар, бо ён мог мне спатрэбіцца. Часам гэта было не вельмі карысна для майго сэрца. Я ўдзячны, што змог трапіць у гэтую раздзявальню ад імя астатніх 18 мільёнаў трэнераў зборнай». 

У трэцім туры Кюрасаа ў Філадэльфіі згуляе з Кот д'Івуарам, а Нідэрланды ў Канзас-сіці з Тунісам.

Кюрасаа — невялічкая выспа ў Карыбскім моры з насельніцтвам 155 тысяч чалавек. Самакіраванае тэрытарыяльнае ўтварэнне ў складзе Нідэрландаў. Востраў мае шырокую аўтаномію: уласны ўрад, парламент, канстытуцыю і заканадаўства, але за знешнюю палітыку і абарону адказваюць Нідэрланды. Але з'яўляецца членам ФІФА, як Гібралтар ці Фарэрскія выспы.

Каментары1

  • Chas
    22.06.2026
    Прыемна калі ў тваей краіне кіраўнік любіць свой народ, яго культуру, мову, традыцыі і робіць ўсе для паляпшэння жыцця народу.
    Такога кіраўніка любіць і народ.
    Гора народу калі ў краіне гаўляйтар ці рэжым які ненавідзіць народ, яго мову, культуру, сымбалы, гісторыю, зневажна ставіцца да людзей.
    Не ўяўляю ніякай шчырай любові ці радасці да гаўляйтара нават ў спорце.
    Адчуваю радасць ў Нідэрландцаў за іх караля і іх краіну.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага47

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага47

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць