БЕЛ Ł РУС

Аб'явілі перадзаказ на беларускі пераклад рамана Рэя Брэдберы

24.06.2026 / 23:00

Nashaniva.com

Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала выхад рамана Рэя Брэдберы «Віно з дзьмухаўцоў» у перакладзе на беларускую мову. Да 20 ліпеня кнігу можна заказаць па спецыяльнай цане, а старт продажаў — 23 ліпеня.

«Віно з дзьмухаўцоў» Рэя Брэдберы вяртае нас у дзяцінства, калі лета падавалася бясконцым. У цэнтры сюжэту — дванаццацігадовы Даглас Сполдынг, які жыве ў ціхім гарадку Грынтаўн.

Праз прызму дзіцячага ўспрымання звычайныя летнія будні ператвараюцца ў чараду дзіўных адкрыццяў, прыгод і першых важных жыццёвых урокаў. Галоўным сімвалам становіцца дзядулева віно з дзьмухаўцоў — своеасаблівая капсула часу, што захоўвае сонечныя дні. Гэты залацісты напой зберагае пахі, гукі і эмоцыі лета, каб саграваць душу халоднай зімой.

Рэдактарка перакладу — Кацярына Маціеўская, афармленне — Таццяна Шустава.

Чытайце таксама:

«Такога ад Паўла я не чакаў». Як прайшла прэзентацыя самай асабістай кнігі Севярынца ў Вільні

Выходзіць кніга Максіма Жбанкова пра шокінгкульт

Новае выдавецтва Bukinist:ka анансавала першую кнігу

У Кракаве зарэгістравалі Асацыяцыю беларускіх выдаўцоў

Каментары да артыкула