Культура

У Кракаве зарэгістравалі Асацыяцыю беларускіх выдаўцоў

У Кракаве афіцыйна зарэгістравалі Асацыяцыю беларускіх выдаўцоў — першую прафесійную арганізацыю, якая аб'ядноўвае беларускіх выдаўцоў незалежна ад таго, дзе яны цяпер працуюць.

Беларускія кнігі на адным з кніжных кірмашоў у Польшчы

Ідэя заснавання арганізацыі была аформленая яшчэ ў лістападзе 2025 года падчас фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova ў Варшаве. Тады адзінаццаць прадстаўнікоў выдавецкай сферы падпісалі дэкларацыю аб супрацоўніцтве і выказалі гатоўнасць стварыць агульную прафесійную структуру. Праз некалькі месяцаў гэтая задумка атрымала юрыдычнае ўвасабленне ў Польшчы.

Стваральнікі Асацыяцыі адзначаюць, што яе з'яўленне непасрэдна звязана з тымі ўмовамі, у якіх сёння існуе беларускае кнігавыданне. Унутры Беларусі незалежныя выдавецтвы і культурныя арганізацыі сутыкнуліся з сур'ёзнымі абмежаваннямі, многія былі ліквідаваныя або пазбаўленыя магчымасці паўнавартасна працаваць. У выніку значная частка беларускага кніжнага сектара перамясцілася за межы краіны. Паводле ацэнак заснавальнікаў, сёння за мяжой дзейнічае больш за два дзясяткі беларускіх выдавецтваў, прычым найбольшая іх колькасць працуе ў Польшчы.

Новая арганізацыя закліканая дапамагчы гэтым выдавецтвам дзейнічаць больш зладжана. Яна будзе займацца каардынацыяй супольных праектаў, прадстаўленнем інтарэсаў беларускіх выдаўцоў, развіццём міжнародных кантактаў і пошукам новых магчымасцяў для супрацоўніцтва. Важнай задачай таксама называецца прадстаўленне беларускага кніжнага сектара на міжнароднай арэне як адзінай прафесійнай супольнасці.

Кіраўніком Асацыяцыі абраная Валянціна Барбара Андрэева. Намеснікам старшыні стаў Ілля Андрэеў.

Сярод найбліжэйшых планаў арганізацыі — правядзенне агульнага сходу, на якім будзе вызначаны парадак прыняцця новых сябраў. Таксама плануецца распрацоўка этычнага кодэкса беларускага выдаўца і пашырэнне ўдзелу беларускай кнігі ў культурных мерапрыемствах беларускай дыяспары ў розных краінах.

Асацыяцыя таксама заявіла пра адкрытасць да супрацоўніцтва з замежнымі выдавецкімі арганізацыямі, культурнымі ўстановамі, кніжнымі кірмашамі і ўсімі, хто падтрымлівае прынцыпы свабоднага слова і незалежнай культуры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка2

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Усе навіны →
Усе навіны

«Шасціпалосная аўтастрада» да прэзідэнцтва. Беспарадкі ў Францыі ўзмацняюць шанцы Лё Пэн на прэзідэнцтва27

За месяц арэнды гэтай кватэры ў «доме Чыжа» просяць $50003

У Паўночнай Карэі абверглі інфармацыю пра кому Кім Чэн Ына на фоне чутак пра яе1

Уіткаф пасля сустрэчы па Украіне ў Нарвегіі плануе сустрэцца з Пуціным1

Вэнс не стаў называць Украіну саюзнікам ЗША8

Дарослыя ўсё часцей купляюць цацкі для сябе, а дзяцей нараджаюць усё менш. Што адбываецца?10

Касаткі навучыліся паляваць на вялікіх белых акул і здабываць іх печань. Навукоўцы занепакоеныя наступствамі3

У Беларусі абнавілі публічную кадастравую карту

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны54

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка2

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць