Культура

Новае выдавецтва Bukinist:ka анансавала першую кнігу

Адкрыты перадзаказ на кнігу Кацярыны Оаро «У вас такі мілы акцэнт» у перакладзе на беларускую мову

Гэта твор пра тое, як пакідаць адно жыццё і ўбудоўвацца ў другое, але пры разам з тым заставацца сабою побач з Іншым, піша bellit.info.

Ёсць выразы, якія ў чужой краіне чуеш часцей за іншыя — і «У вас такі мілы акцэнт» адзін з іх. Спачатку ў ім чуеш цікаўнасць і цеплыню, а потым разумееш: гэта ветлівы спосаб сказаць «вы адкуль?», «вы не адна з нас».

Кацярына Оаро, пісьменніца з Беларусі і аўтарка кніг «Сарочае радыё» і «Держись и пиши», сабрала кнігу пра тое, як гэта — пакідаць адно жыццё і ўбудоўвацца ў другое. Гэтыя нататкі вязуць чытачку па краінах і эпохах, але галоўнае падарожжа адбываецца ўнутр сябе.

Тут няма прамога сюжэту: гісторыі счэплены не храналогіяй, а памяццю і асацыяцыямі — то французскі Ліль, то італьянскі Турын, то Беларусь, то зноў Францыя. Паліцыянты з аўтаматамі ў метро, якіх не варта баяцца. Сабака, якога цэлы горад выводзіць з ракі на святло тэлефонных ліхтарыкаў. Італьянец, які кажа: «Ты прыехала ў госці і раскрыла сэрца».

«Часткова гэта кніга пра эміграцыю. Але па-сапраўднаму — пра дом, які мы будуем самі, звонку і ўсярэдзіне. Пра тое, як заставацца сабою сярод людзей, чые звычкі, перакананні і каштоўнасці не супадаюць з тваімі. З Іншым мы сустракаемся не толькі на мяжы дзяржаў: дастаткова памяняць горад, працу, кола сяброў ці сямейны статус.

Тут будзе і смешна, і сумна — часам у адным абзацы, з той цёплай самаіроніяй, якая дазваляе абняць сябе за плечы і сказаць: усё будзе добра», — абяцаюць у выдавецтве.

Да 12 ліпеня можна зрабіць папярэднюю замову кнігі на сайце bukinistka.store.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму4

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў5

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму4

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць