Прадаюць недабудаваную вілу кіраўніка студыі ZROBIM architects на Пхукеце
У Threads сузаснавальніка і кіраўніка студыі ZROBIM architects Андрэя Макоўскага (Андрусь Bezdar), які цяпер знаходзіцца ў СІЗА, з'явілася аб'ява пра продаж недабудаванай вілы на тайландскім востраве Пхукет, якая належыць яму.
Фота: threads.com/@andrusbezdar
«Таварышы, я прадаю сваю вілу на Пхукеце! Лакацыя: Botanica Pru Jampa. Гатоўнасць вілы на сённяшні дзень 75%. З вілай перадаю дызайн-праект, камплектацыю і кантакты камплектоўшчыкаў для замоваў мэблі», — напісана на старонцы.
Для кантактаў дадзены тэлефон Алены — відаць, жонкі дызайнера, якая цяпер вядзе сацсеткі мужа замест яго.
Фота: threads.com/@andrusbezdar
Фота: threads.com/@andrusbezdar
Фота: threads.com/@andrusbezdar
Фота: threads.com/@andrusbezdar
Фота: threads.com/@andrusbezdar
Фота: threads.com/@andrusbezdar
Праблемы ў Андрэя Макоўскага і ў ягонай фірмы пачаліся ў пачатку красавіка. У офіс бюро ZROBIM architects 9 і 10 красавіка прыходзілі сілавікі. Каля 50 супрацоўнікаў былі затрыманыя, большасць пасля адпусцілі.
Фірму абвінавацілі ў тым, што з 2021 па 2025 год яна атрымала няўлічанага прыбытку на 6 мільёнаў даляраў. Сукупную шкоду бюджэту краіны ацанілі ў больш чым 5 мільёнаў рублёў. У сюжэце СТБ заявілі, што «не менш за 60% ад усіх заробкаў» супрацоўнікам бюро выплачвалі «ў канвертах».
Сузаснавальнік студыі Андрэй Макоўскі быў затрыманы. Але праз 16 сутак пасля хапуна ў студыі ў сацсетках Андрэя з'явіліся пасты пра новыя праекты — меркавалася, што ён выйшаў на волю.
Аднак 4 чэрвеня, у акаўнце Андрэя ў трэдс з'явіўся допіс: «Прывітанне з СІЗА! Плаціце падаткі цалкам, рабяты».
Пазней яго жонка ў сацсетках патлумачыла: акаўнт часова вядзе яна, пакуль муж за кратамі. «У сваіх лістах ён дасылае мне паведамленні для Threads, якія хоча з вамі абмеркаваць».
Андрэй Макоўскі цяпер пад следствам, але кампанія працягвае працаваць.
Чытайце таксама:
Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА
Кіраўнік студыі ZROBIM architects вярнуўся ў сацсеткі пасля затрымання
Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects
«Затрымліваюць усіх, каго ўчора не было». Сілавікі зноў прыходзілі ў офіс ZROBIM architects
У мінскі офіс архітэктурнай студыі ZROBIM architects прыйшлі сілавікі