Грамадства44

Кіраўнік студыі ZROBIM architects вярнуўся ў сацсеткі пасля затрымання

Кіраўнік вядомай архітэктурнай студыі ZROBIM architects Андрусь Bezdar (Андрэй Макоўскі), які быў затрыманы 9 красавіка, імаверна, выйшаў на волю. Бізнэсовец вярнуўся ў публічную прастору праз 16 сутак пасля хапуна ў студыі.

Андрусь Bezdar. Фота: zrobim.by

Першым пасля перапынку стаў пост у сацсетках, прысвечаны новаму праекту студыі «Сэрца Волгі». У кароткім допісе Макоўскі разважае пра баланс традыцый і сучаснай архітэктуры.

На клапатлівыя заўвагі чытачоў («за вас усе перажывалі), а таксама з’едлівыя каментары, што «зараз праекты будуць называцца «сэрца Волгі», «родны Амур», «матушка Расія», кіраўнік славутай студыі нічога не адказаў.

У офіс ZROBIM architects сілавікі прыходзілі 9 і 10 красавіка. Каля 50 супрацоўнікаў бюро былі затрыманыя, большасць пасля адпусцілі.

Фірму абвінавацілі ў тым, што з 2021 па 2025 год яна атрымала няўлічанага прыбытку на 6 мільёнаў даляраў. Сукупную шкоду бюджэту краіны ацанілі ў больш чым 5 мільёнаў рублёў. У сюжэце СТБ заявілі, што «не менш за 60% ад усіх заробкаў» супрацоўнікам бюро выплачвалі «ў канвертах».

Сузаснавальнік студыі Андрэй Макоўскі (Андрусь Bezdar) цяпер пад следствам. 

Другі сузаснавальнік, Аляксей Караблёў, жыве ў ЗША. Кампанія працягвае працаваць.

Каментары4

  • Ганка
    26.04.2026
    Які калгас далі ў нагрузку?
  • 2+2
    26.04.2026
    Похож на того немца-ницшеанца из фильма "Рыбка по имена Ванда". :-)
  • Ну
    26.04.2026
    Добра, што ўжо на свежым паветры. Спачатку напісаў "на волі", але ж якая там воля, калі ты на ланцугу?
    Ну, і зразумела, што ўсё таварышы ў пагонах патлумачылі ў дэталях: і на якія рахунак грошы плаціць, і колькі, і каго браць на пазіцыю ідэолага ў кампанію.
    Калі чалавечая годнасць ёсць, то чакаем у хуткім часе за мяжой. Калі няма - застанецца і прыстасуецца.

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»41

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?5

Малдова можа ўвесці для беларусаў візы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»41

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць