БЕЛ Ł РУС

Амерыканская альпіністка засталася жывой пасля падзення з вышыні 450 метраў

1.07.2026 / 15:49

Nashaniva.com

31‑гадовая амерыканская альпіністка цудам засталася жывой пасля падзення з вышыні каля 450 метраў падчас узыходжання на гару Шаста ў нацыянальным парку Ласэн-Валканік, паведамляе desertsun.com.

Фота: U.S. Forest Service on Sunfay

Жанчына падымалася па папулярным маршруце Avalanche Gulch разам з двума сябрамі, якія таксама былі альпіністамі-пачаткоўцамі.

Пасля трагічнага здарэння пра яго адразу паведамілі мясцовым ратавальнікам. Яны прыбылі на месца на верталёце і знайшлі жанчыну ў прытомнасці. Нягледзячы на вялікую вышыню падзення, яна атрымала толькі пералом галёнкаступнёвага сустава. Пацярпелую даставілі ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі.

Мясцовыя ўлады нагадалі, што надвор'е на гары Шаста можа хутка змяняцца. Таму перад узыходжаннем неабходна мець адпаведны альпінісцкі рыштунак і адпраўляцца ў паход разам з дасведчанымі напарнікамі.

Чытайце таксама:

Эксперты вызначылі асобу загінулага альпініста, цела якога ляжыць на Эверэсце ўжо 30 гадоў

Гід-шэрп правёў на Эверэсце шэсць дзён без вады, ежы і запасаў кіслароду. Яго ўдалося выратаваць

На Эверэст за суткі падняліся рэкордныя 274 альпіністы

Непалец узышоў на Эверэст чатыры разы за 15 дзён

Каментары да артыкула