Свет11

Гід-шэрп правёў на Эверэсце шэсць дзён без вады, ежы і запасаў кіслароду. Яго ўдалося выратаваць

29 мая 52‑гадовы гід па імені Дава Шэрпа суправаджаў польскага альпініста пры спуску з Эверэста. Спроба ўзняцца на вяршыню была спынена з-за абмарожання ў паляка.

Па невядомай прычыне шэрп застаўся адзін каля так званай «Жоўтай паласы» — характэрнай скальнай фармацыі. Альпіністы ў выніку дасягнулі свайго лагера, але Дава туды не дабраўся, піша Bild.

Кампанія Himalayan Traverse, у якой працуе шэрп, не накіравала ратавальныя атрады на яго пошукі. Толькі 3 чэрвеня іншая фірма арганізавала пошукавы палёт на верталёце, але безвынікова.

У выніку Дава пачаў спуск у адзіноце. 4 чэрвеня яго знайшла каманда, якая збірала на Эверэсце смецце: нечакана людзі ўбачылі шэрпа, які поўз па зямлі.

Верталёт дастаў знясіленага і атрымаўшага абмарожанні чалавека ў бальніцу ў Катманду. Падчас ратавальнай аперацыі ён ледзь мог гаварыць.

Магчыма, яму ўдалося самастойна пераадолець амаль тры кіламетры.

Паводле звестак The Himalayan Times, вясновы альпінісцкі сезон 2026 года на Эверэсце стаў рэкордным: спробу ўзняцца прадпрынялі 494 альпіністы ў складзе 51 каманды. Пяць чалавек загінулі.

Каментары1

  • Імя
    04.06.2026
    Божухна, на халеры яны туды шчэмяцца такімі натоўпамі? Я не пра героя публікацыі - там усё ясна, праца такая, а пра чарговыя паўіысячы доўбняў, якія раскідваюць смецце пад "дахам сусвету" і рызыкуюць сваім і чужым жыццём дзеля "птушачкі" ва ўласным спісе дасягненняў.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць