БЕЛ Ł РУС

Аляксандр Багдановіч працягне кіраваць беларускім хакеем

10.07.2026 / 19:00

Nashaniva.com

Алімпійскі чэмпіён па веславанні на байдарках і каноэ Аляксандр Багдановіч зноў абраны старшынёй Федэрацыі хакея Беларусі. Такое рашэнне было прынята 10 ліпеня на справаздачна-выбарнай канферэнцыі арганізацыі.

Аляксандр Багдановіч

Іншых прэтэндэнтаў на пасаду не вылучалася, таму Аляксандр Багдановіч быў абраны адкрытым галасаваннем на новы чатырохгадовы тэрмін. Ён узначаліў арганізацыю ў кастрычніку 2021 года.

Да пераходу на кіраўнічую працу ў спорце Аляксандр Багдановіч быў вядомым весляром. На Алімпійскіх гульнях у Пекіне ў 2008 годзе ён заваяваў залаты медаль, а на Гульнях у Лондане ў 2012 годзе — срэбраны.

Пасля заканчэння спартыўнай кар'еры Багдановіч у 2016—2019 гадах быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. У 2017 годзе стаў кіраўніком Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту, а ў 2021 годзе быў абраны старшынёй камісіі спартсменаў Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

Чытайце таксама:

Беларускія хакеісты памянялі клубы ў НХЛ

Беларус — сярод кандыдатаў на пасаду кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакею

Мінчука судзілі за перапродаж квіткоў на хакей

Стала вядома месца зборнай Беларусі па хакеі ў новым рэйтынгу ІІХФ

Квартальнаў афіцыйна пакінуў хакейнае «Дынама-Мінск»

Пытанне аб допуску беларускай хакейнай зборнай на міжнародную арэну будзе разгледжана ў верасні

Каментары да артыкула