Спорт22

Беларус — сярод кандыдатаў на пасаду кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакею

Сяргей Ганчароў, які нядаўна быў вылучаны ў Раду Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF), увайшоў у афіцыйны спіс кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакея, паведаміла прэс-служба IIHF.

Сяргей Ганчароў, фота ФХБ

Усяго за перамогу на выбарах будуць змагацца дзевяць кандыдатаў, піша «Беларускі хакей»

  • Сяргей Ганчароў (Беларусь) — былы намеснік старшыні Федэрацыі хакея Беларусі, ужо вылучаўся на гэтую пасаду ў 2021 годзе.
  • Петр Бржыза (Чэхія) — старшы віцэ-прэзідэнт IIHF і вядомы ў мінулым брамнік, лічыцца адным з галоўных фаварытаў выбарчай гонкі.
  • Франц Райндль (Германія) — член Рады IIHF.
  • Айваз Амарканаў (Кыргызстан) — віцэ-прэзідэнт IIHF па рэгіёне Азіі і Акіяніі.
  • Хенрык Бах-Нільсэн (Данія) — член Рады IIHF.
  • Франк Гансалес (Іспанія) — член Рады IIHF.
  • Закарыя Хечуашвілі (Грузія).
  • Мацьяж Раковец (Славенія).
  • Яан Мёльдэр (Эстонія).

Выбары прэзідэнта IIHF адбудуцца ў кастрычніку 2026 года. Цяперашні кіраўнік IIHF Люк Тардзіф раней абвясціў, што пакіне сваю пасаду і не будзе балатавацца на новы тэрмін.

Дадамо, што ад лютага 2022 года, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расійскія і беларускія хакеісты адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў, напрыклад, прапусцілі пяць чэмпіянатаў свету і ўдзел у адборы на хакейны турнір на Алімпіядзе.

Аднак у канцы мая, да міжнародных спаборніцтваў у 2027 годзе дапусцілі юнацкую і жаночую зборныя Беларусі. Пытанне аб допуску дарослых (то-бок нацыянальных) зборных Беларусі і Расіі будзе разгледжана ў верасні.

Каментары2

  • але
    29.06.2026
    [Рэд. выдалена]
  • алкаш
    30.06.2026
    Очередная колхозный таракань лезет из под плинтуса

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць