БЕЛ Ł РУС

Ямы, расколіны і выбоіны. У Гродне жыхары ўсё часцей скардзяцца на стан тратуараў

14.07.2026 / 22:22

Nashaniva.com

У Threads з'явіўся пост пра разбіты пешаходны тратуар на спуску каля Скідзельскага рынку ў Гродне. Але, як паказалі каментары да яго, праблема далёка не лакальная, піша тэлеграм-канал пра гарадское асяроддзе Гродна Urban Hrodna.

Фота: threads.com/@julia.koleda.grodno

Гродзенцы пішуць, што падобныя тратуары ёсць у розных мікрараёнах горада. Хтосьці ўзгадвае шляхі да лесапаркаў, іншыя — тэрыторыю каля былога Цэнтра культуры «Юнацтва», дзе, паводле слоў мясцовых жыхароў, прыступкі ўжо небяспечныя праз арматуру, якая з іх тырчыць.

Скаргі гучаць і на стан роварных дарожак: адзін з каментатараў расказаў, што пасля падзення раварыста давялося выклікаць хуткую дапамогу.

Аўтарка допісу заклікае звяртацца ў службу 115.бел і пакідаць заяўкі. Аднак у каментарах меркаванні наконт яе эфектыўнасці разышліся. Адны адзначаюць, што пасля зваротаў праблемы выпраўляюць даволі хутка. Іншыя сцвярджаюць, што іх заяўкі закрываюць без рэальнага рамонту або яны месяцамі застаюцца «на кантролі».

Чытайце таксама:

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

У метро паказалі, як непазнавальна за 30 гадоў змяніліся ваколіцы станцыі «Усход» ФОТАФАКТ

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату

Да «Дажынак» у Калінкавічах мяняюць ружовую плітку на блакітную, а цана касмічная

Каментары да артыкула