Грамадства11

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату

3 ліпеня ў Полацку адкрылі рух па абноўленым мосце на вуліцы Кастрычніцкай. Дзеля таго, каб чыноўнікі змаглі ўрачыста перарэзаць чырвоную стужачку акурат на Дзень Незалежнасці, будаўнікам давялося гнаць тэрміны і здаваць аб'ект на паўгода раней за праектны графік.

Полацкія кадэты нясуць рускамоўную назву горада на цырымоніі адкрыцця новага моста цераз Палату. Фота: sb.by

Працы вяліся з канца 2024 года, цалкам рух быў перакрыты 8 студзеня 2025 года. Генеральным падрадчыкам выступіў «Мастабуд» сумесна з віцебскім філіялам МБУ №5.

Першапачаткова планавалася, што рамонт працягнецца два гады (да студзеня 2027 года), аднак будаўнікам удалося здаць аб'ект у эксплуатацыю на паўгода раней.

Паводле слоў старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Рагожніка, на рэканструкцыю з інвестыцыйнай праграмы Віцебскай вобласці было выдаткавана 28 мільёнаў рублёў.

Цырымонія адкрыцця новага моста цераз Палату. Фота: sb.by

Папярэдняя канструкцыя моста была ўзведзена ў 1962 годзе і перастала адпавядаць сучасным транспартным нагрузкам. Падчас рэканструкцыі старыя жалезабетонныя апорныя балкі былі цалкам замененыя на новыя. Даўжыня збудавання засталася ранейшай і складае 112 метраў, пры гэтым шырыня аб'екта павялічылася ўдвая — да 27 метраў. Праезная частка пашырана з дзвюх да чатырох палос (па дзве ў кожным кірунку), паміж імі ўладкаваны раздзяляльны астравок бяспекі.

Матацыклісты моста цераз Палату. Фота: sb.by

На мосце ўкладзена новае асфальтабетоннае пакрыццё, змантаваны ацынкаваныя агароджы і дэкаратыўная падсветка з гербам горада. Для пешаходаў прадугледжаны тратуары шырынёй 2,25 метра, з аднаго боку абсталявана веладарожка. Таксама рэалізаваны элементы безбар'ернага асяроддзя: паніжаныя бардзюры і тактыльная плітка для людзей са слабым зрокам. Акрамя абнаўлення самога моста, будаўнікі замянілі інжынерныя камунікацыі, ліўневую каналізацыю з ачышчальнымі збудаваннямі, абнавілі пад'езды да збудавання і змянілі схему працы святлафораў.

У цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Рагожнік, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў і старшыня Полацкага райвыканкама Васіль Шылаў. Пасля асвячэння аб'екта і пераразання чырвонай стужкі першымі па мосце праехалі выхаванцы аддзялення веласпорту Полацкай СДЮШАР №2, мясцовыя матацыклісты і новы аўтатранспарт.

Увядзенне моста ў эксплуатацыю дазволіць разгрузіць цэнтр горада ад транспартных затораў.

Каментары1

  • Ggf
    04.07.2026
    Мянты і слугі лукакі будучы манкуртамі ня ведаюць як па беларуску пішацца назва горада.

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні17

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

ДТЗ у Буда-Кашалеўскім раёне: адзін чалавек загінуў, сем пацярпелі

На месцы гібелі Ірыны Фарыён у Львове паставілі дзіўны помнік5

«Прачытаў 1596 кніг». Максім Знак пра турму, свабоду і ворагаў3

Кіроўца запытала ў «Беларуснафты», чаму на іх запраўках адсутнічаюць пракладкі — адказ кампаніі раз'юшыў беларусак32

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай11

Вярхоўны суд Расіі прызнаў экстрэмісцкай арганізацыяй беларускіх «Кіберпартызан»1

Зідан узначаліў зборную Францыі

Без рахунку, без працы, без дакументаў. Як беларус ужо год жыве ў Грузіі пад пагрозай дэпартацыі4

Лукашэнка заявіў пра факты крышавання раскрадальнікаў паліва з боку сілавікоў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні17

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць