«Штурм нашай Бастыліі яшчэ наперадзе». Статкевіч сустрэўся з французскімі дыпламатамі
Сёння нацыянальнае свята Францыі — Дзень узяцця Бастыліі. У гэты дзень былы палітвязень Мікола Статкевіч разам з жонкай Марынай Адамовіч асабіста перадаў свае віншаванні яе афіцыйным прадстаўнікам, паведаміў ён у сваім тэлеграм-канале.
Мікола Статкевіч і Марына Адамовіч
«У гісторыі кожнага паспяховага народа была свая ўзятая Бастылія: пераможная рэвалюцыя, выйграная вайна за незалежнасць, мабілізацыя грамадства дзеля цяжкіх, але паспяховых рэформаў. Былі ахвяры і цяжкая праца нацыі дзеля нармальнага жыцця яе будучых пакаленняў.
Калі краіна ў бядзе і яе будучыня ў небяспецы, а пераважаючым сярод актыўнай часткі нацыі робіцца падыход, што галоўнае — гэта захаванне ўласнага жыцця і свабоды, што трэба, найперш, імкнуцца да ўласнага дабрабыту і бяспекі, то дамінаванне такога падыходу крадзе нармальную будучыню ў наступных пакаленняў. Робіць кошт ужо іх спробаў стварыць вольную і паспяховую краіну яшчэ больш высокім і ахвярным.
Віншую французаў з іх галоўным святам!
А штурм беларускай Бастыліі яшчэ чакае нас наперадзе», — напісаў Мікола Статкевіч.
Чытайце таксама:
Статкевіч: Украіна можа адказаць «бруднай бомбай» на расійскі ядзерны ўдар
«Дабраліся і да сабак». Мікола Статкевіч расказаў пра спецаперацыю супраць ягоных гадаванцаў
Мікалай Статкевіч анансаваў зборнік сваіх турэмных эсэ
Статкевіч: Уцёкі палкаводца з поля бітвы ў яе крытычны момант заўсёды дэмаралізоўвалі яго войска