Меркаванні2727

Статкевіч: Уцёкі палкаводца з поля бітвы ў яе крытычны момант заўсёды дэмаралізоўвалі яго войска 

Экс-палітвязень у сваім тэлеграм-канале паразважаў з нагоды замежнай камандзіроўкі Лукашэнкі на фоне ранейшых пагрозаў Зяленскага.

Фота: Alexander Kazakov Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Людзі ваююць паміж сабой з даўніх часоў. І ва ўсе часы вынік бітваў шмат у чым залежаў ад здольнасцяў і цвёрдасці палкаводцаў. Уцёкі палкаводца з поля бітвы, асабліва ў яе крытычны момант, заўсёды дэмаралізоўвалі яго войска і прыводзілі да паразы. Часы змяніліся, але і цяпер уцёкі з краіны ў небяспечны момант лідараў палітычных сіл вядуць да цяжкіх наступстваў для іх ідэй і прыхільнікаў.

З беларускімі дэмакратычнымі сіламі такое здаралася ўжо двойчы. Першы раз — у сярэдзіне 90-х, калі на самым пачатку кампаніі вулічнай барацьбы за незалежнасць супраць спробы правячага рэжыму аб'яднацца ў адну дзяржаву з РФ, з краіны ўцёк бясспрэчны тады лідар нацыянальных сілаў (маецца на ўвазе ад'езд у красавіку 1996 года Зянона Пазняка — НН).

Другі раз — у 2020 годзе, калі падчас масавых пратэстаў у эміграцыю па прапанове ўладаў з'ехала Святлана Ціханоўская, за прызнанне перамогі якой на «выбарах» на вуліцы тады выходзілі многія тысячы дэманстрантаў.

Але цяпер сталася так, што і з супрацьлеглага боку адбылася аналагічная гісторыя — падчас абвастрэння адносін з ваюючай Украінай, перад пагрозай магчымага ўдару ўкраінскіх дронаў па расійскіх рэтранслятарах на паўднёвай мяжы Беларусі, краіну ў невядомым доўгі час кірунку пакінуў яе галоўны ўладны і вайсковы кіраўнік. Цікава, як да гэтай «трэніроўкі» ставяцца яго падначаленыя?» — напісаў Мікалай Статкевіч.

Лукашэнка, як высветлілася, у пятніцу паляцеў на Валдай да Пуціна, а цяпер знаходзіцца ў Пекіне.

Каментары27

  • %
    29.06.2026
    З'ехаў - і добра. Ляпей хай з'едзе чым вайну прыцягне. А апрычнікі як служылі так і будуць надалей служыць, калі не яму канкрэтна, то новаму гаўляйтару
  • Морфеус
    29.06.2026
    Я не согласен с тем что Тихоновская сбежала. Ее выдворили под угрозой расправы с детьми и мужем. Есть видео где она сидит в кабинете, делает заявление на камеру бт. Что, по мнению уважаемого Николая Статкевича она туда добровольно сама пришла?
    Да и сейчас в рб никакой войны нет, рб не бомбят, дроны не летят, поэтому тут явно натянуто что плешивый мол испугался куда-то убежал. Дети него тут, да и само оно скоро приедет.
  • Яська, гаспадар з-пад Вільні
    29.06.2026
    "Другі раз — у 2020 годзе, калі падчас масавых пратэстаў у эміграцыю па прапанове ўладаў з'ехала Святлана Ціханоўская", - Што за трызнгенне? - Ці вы ўжо забыліся якім чынам гэта адбылося, як яе запужвалі? Ну і плюс да таго, Ціханоўская ў 2020 была выпадковым гульцом, у якой не было ані пляна ані рэсурсаў для барацьбы, а таксама яна сама нічога не рыхтавала ў 2020. Чаго не скажаш аб Бабарыкі і кампаніі, што ўсіх падбілі на пратэсты, без далейшага пляна барацьбы! Так што Ціханоўская ў 2020 была "лідэркай" толькі ў намінальным сэнсе.

Цяпер чытаюць

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі11

«Як беларус, бульбу вырошчваю». Як жыве Віталь Тысеў, які перажыў аперацыю на хрыбетніку2

Мядзведзь напаў на намётавы гарадок з турыстамі на Алтаі і разарваў дзяўчыну8

Telegram падаў заяўку на рэгістрацыю новага дамена .gram4

Міністр адукацыі: Рэпетытараў не ўспрымаю ад слова «зусім»34

Беларус абакраў расійскага вайскоўца1

35 гадоў таму ў СССР адбыўся путч. Як адрэагавалі беларусы?5

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ніжагародскую і Тульскую вобласці2

Дзюдзя, кока, лёля, буба і з таго ж шэрагу — папа. Прычым колішняя папа — зусім не цяперашні13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць