Грамадства1515

Статкевіч: Палохаць украінцаў танкамі на прыпяцкіх балотах тое самае, што палохаць вожыка голай задніцай

Палітык у сваім тэлеграм-канале пракаментаваў навіны пра выключэнне рэтранслятараў на беларуска-ўкраінскай мяжы. Ён піша: «Выключыць — не значыць прыбраць».

«Кіеў заяўляе, што ўжо некалькі дзён расійскія дроны не наводзяцца з дапамогай рэтранслятараў, размешчаных на беларускай тэрыторыі, але невядома, ці прыбралі іх адтуль. Пакуль што дакладна зразумела, што тыя рэтранслятары проста не працуюць. Але па якой прычыне — невядома. Ці то, іх прыбралі, у што я не веру, ці іх часова не скарыстоўвае расійскі бок пасля просьбаў Мінска ды іранічных каментароў Масквы», — піша экс-палітвязень.

«Але ж, адказваць на ўкраінскія ўдары Масква будзе, а яе запас балістычных ракет папаўняецца марудна. Таму, як выключылі рэтранслятары, так і ўключаць падчас чарговага ўдара дронамі па Украіне. На што Кіеў адкажа ўжо без усялякіх ультыматумаў і папярэджанняў.

Спробы ж напалохаць Украіну з дапамогай уяўных ці нават сапраўдных танкаў ніякага ўражання на Кіеў не акажуць. Бо зараз палохаць украінцаў танкамі на прыпяцкіх балотах тое ж самае, што палохаць вожыка голай задніцай. Таму мая парада пра аптымальны варыянт рэакцыі ў выпадку ўдара па «неіснуючых» рэтранслятарах застаецца ў сіле», — напісаў Мікалай Статкевіч.

У мінулую пятніцу Уладзімір Зяленскі гаварыў, што на мяжы Украіны з Беларуссю, на тэрыторыі дзвюх беларускіх абласцей, размешчаныя рэтранслятары, якія дапамагаюць Расіі карэктаваць агонь па ўкраінскім цывільным насельніцтве.

Тады прэзідэнт Украіны заявіў, што Аляксандру Лукашэнку «тыдня будзе дастаткова», каб выключыць такую тэхніку, інакш Украіна гэта зробіць сама.

У гэтую сераду Зяленскі сказаў, што рэтранслятары не працуюць з панядзелка.

Каментары15

  • бабруйчанін
    26.06.2026
    Увага
    Падобныя каментары языком языкатых у падтрымку " ультімататума" В.А.Зяленскага паўсюль і тутака таксама .
    Прозвішча памятаем ...пры нагодзе ...адзячым узгадаем...
  • бабруйчанін
    26.06.2026
    " Палохаць танкамі" ))) дзе М Статкевіч гэта пабачыл??
    Зза 2000 партызан спалохаліся да ААН звярнуліся
    Ні аб " бязпецы" ідзе рэч ва усіх апошніх заявах афіцыйнага боку Украіна
    Вб падтрымкі недарэчнага бязглуздага " ультіматума" Вярхоўна галоўнасуперкамандуюшчага і прыдання хоць нейкага сэнса
  • Vwd
    26.06.2026
    Палохаць Ўкраіну уварванем праз прыпяцкія балоты тое самае як палохаць вожыка голым задам.
    ***
    Гэта Статкевіч мягка адказаў і ўсякім кабінетам "расследваннікам" якія на рузкай мове нясуць лухту што на украінскіх каналах, што на Белсаце, ці яшэ дзе.
    Любы цвярозы вайсковец скажа што войска лукі не годнае ні для якой сучаснай вайны, ні для абароны, ні тым больш для нападу.
    І толькі кабінетныя "расследваннікі" пужаюць вожыка голым задам.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць