Іран заклікаў хусітаў быць гатовымі закрыць Баб-эль-Мандэбскі праліў
Паводле звестак агенцтва Reuters, Іран звярнуўся да сваіх саюзнікаў — еменскага руху хусітаў — з просьбай быць гатовымі перакрыць суднаходства праз Баб-эль-Мандэбскі праліў, які злучае Чырвонае мора з Адэнскім залівам, калі ЗША нанясуць удары па энергетычнай інфраструктуры Ірана. Пра гэта агенцтва паведаміла са спасылкай на тры інфармаваныя крыніцы, у тым ліку на прадстаўніка іранскага кіраўніцтва.
Еменскі баец-хусіт. Фота: AP Photo/Osamah Abdulrahman
Паводле адной з крыніц, блізкай да хусітаў, іх фарміраванні ўжо размясцілі беспілотнікі і ракеты ў раёне Баб-эль-Мандэбскага праліва і знаходзяцца ў стане гатоўнасці да магчымых атак.
Такая ж крыніца сцвярджае, што канчатковае рашэнне аб перакрыцці праліва будуць прымаць прадстаўнікі Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі Ірана, якія, паводле яе слоў, ужо знаходзяцца на тэрыторыі Емена.
14 ліпеня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, абвяшчаючы пра аднаўленне марской блакады Ірана, заявіў, што Злучаныя Штаты могуць нанесці ўдары па мастах і электрастанцыях краіны праз тыдзень, калі Тэгеран не вернецца да перамоў.
Чытайце таксама:
Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай
Еменскія хусіты выставілі ўльтыматум Трампу: яны пагражаюць закрыць яшчэ адзін ключавы марскі праліў
Трамп прыгразіў вывесці з ладу ўсе іранскія электрастанцыі, калі Тэгеран не сядзе за стол перамоў
Трамп перадумаў збіраць плату за праход суднаў праз Армузскі праліў