Свет66

Трамп перадумаў збіраць плату за праход суднаў праз Армузскі праліў

Дональд Трамп адмовіўся ад ідэі ўвесці 20‑працэнтную плату за праход суднаў праз Армузскі праліў, але затое збіраецца прымусіць краіны Блізкага Усходу інвеставаць у ЗША.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Mark Schiefelbein

Раней ён заявіў, што за праход караблёў ЗША будуць спаганяць частку кошту грузу, каб кампенсаваць выдаткі на забеспячэнне бяспекі суднаходства ў гэтым раёне. Аднак ужо на наступны дзень Трамп паведаміў, што замест гэтага плануюцца буйныя інвестыцыйныя і гандлёвыя пагадненні з краінамі Персідскага заліва.

«Па выніках надзвычай плённых перамоў з кіраўніцтвам краін Блізкага Усходу я прыняў рашэнне замяніць 20%-ю камісію за пакрыццё выдаткаў ЗША гандлёвымі і інвестыцыйнымі здзелкамі, якія розныя краіны Персідскага заліва будуць заключаць з Злучанымі Штатамі. Гэтыя інвестыцыі будуць велізарнымі, але ў той жа час надзвычай выгаднымі для іх і для іх будучыні», — напісаў прэзідэнт ЗША ў сваёй сацсетцы TruthSocial.

Канкрэтныя дзяржавы і сумы інвестыцый ён не назваў.

Ідэя ўвядзення платы за праход выклікала крытыку, бо яна супярэчыць міжнародным правілам суднаходства. Раней прадстаўнікі амерыканскай адміністрацыі заяўлялі, што ў міжнародных водных шляхах нельга ўводзіць зборы за праход суднаў.

Таксама адзначалася, што ў папярэдніх дамоўленасцях паміж ЗША і Іранам прадугледжвалася захаванне свабоднага суднаходства праз Армузскі праліў на час перамоў аб далейшым пагадненні.

Паводле ацэнак экспертаў, калі б збор у памеры 20% ад кошту грузаў быў уведзены, перавозкі праз праліў маглі б значна падаражэць — больш чым удвая.

Каментары6

  • Мадура
    14.07.2026
    Я іх падсадзіў на цяжкія
  • Мадура
    14.07.2026
    Жвір , заўтра ім прапаную пакаштаваць новы план.
  • Рыгор
    14.07.2026
    Рэдакцыя НН, калі вы ужо зразумееце што не трэба каментаваць кожнае выказванне Трампа. Калі не разумееце што і для чаго ён робіць, то пачакайце, зрабіце паузу і памятайце - ацэньваць людзей трэба па справах а не па словах.
    А вось мне было зразумела спачатку, што ніякія 20% не будуць у ведзенныя.
    Жвір, я з вамі згодзен.

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць