БЕЛ Ł РУС

«Ураджай шукае дом». У гомельскай кавярні задарма раздаюць кабачкі ўсім ахвотным

20.07.2026 / 20:09

Nashaniva.com

Гомельская пельменная «Пельместо» зладзіла незвычайную акцыю для аматараў кабачкоў. Уладальнікі ўстановы прапанавалі людзям, у якіх няма знаёмых ці сваякоў з дачнымі ўраджаямі, бясплатна забраць кабачкі, якія засталіся без гаспадароў, піша выданне «Моцныя навіны».

Кавярня, што знаходзіцца ў Гомелі на вуліцы Савецкай, 44, паведаміла пра такую ініцыятыву ў сацыяльных сетках. Кабачкі можна было ўзяць проста на ўваходзе — без аплаты, хіба што «за ўсмешку».

Прадстаўнікі ўстановы адзначылі, што іх ураджай шукае тых, хто зможа яго выкарыстаць у кулінарыі. Людзям прапанавалі забраць адзін або некалькі кабачкоў.

Ідэя спадабалася многім карыстальнікам. Яны называлі акцыю мілай і добрай, адзначалі, што такія ўчынкі робяць свет прыемнейшым. Некаторыя таксама пажартавалі, што пашанцавала тым, хто атрымлівае кабачкі бясплатна, бо ў крамах за іх даводзіцца плаціць. Іншыя шкадавалі, што падобнай акцыі няма ў іх гарадах.

Чытайце таксама:

40‑гадовая мінчанка Наста шукае мужчыну. Галоўнае патрабаванне — каб умеў касіць

На Камароўцы «абясцэніліся» ягады

У Беларусь завезлі прадукт па цане ў 100 разоў большай за звычайную

«Рукамі не чапаць». Прадаўцы забараняюць беларусам адбіраць сабе лепшыя ягады ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула