Каханне і сэкс2121

40‑гадовая мінчанка Наста шукае мужчыну. Галоўнае патрабаванне — каб умеў касіць

«То-бок вы касарка?» — жартуюць у каментарах, праводзячы аналогію з талерачніцамі.

Наста Пілавец. Фота з яе сацсетак

Мінчанка Наста Пілавец апублікавала ў трэдсах абвестку пра пошук мужчыны: «Пазнаёмлюся з мужчынам да восені, які ўмее касіць! Улетку жыву ў вёсцы, пяку хлеб ды саджаю кабачкі. На траву сіл ужо няма. Пішы, родны».

Публіка ідэю ацаніла: «Гэта нешта новенькае. Ёсць муж на гадзіну, трэба ўводзіць новую паслугу — муж на сезон». Жанчыны пішуць, што таксама шукаюць такога мужчыну.

У каментарах жартуюць: трэба было ўвесну пачынаць пошукі, бо добрых касцоў хутка разбіраюць. І кажуць, што варта ўжо шукаць таго, хто снег добра чысціць.

Нехта дзеліцца вясковымі лайфхакамі: «Была ў нас суседка цётка Ганна на пенсіі ўжо. Кожную вясну ў яе з’яўляўся новы муж і ўсё лета араў, касіў, калоў дровы, рамантаваў хлеў і фарбаваў плот. Восенню яна яго праганяла. А зімавала яна адна. Прыгаворвала: «А чаго яго дарма карміць?!», «Наш суседскі дзед, закаханы ў маю бабулю, прапалоў ёй агарод, адрамантаваў увесь ейны дом, а сёння падарыў ёй пярсцёнак і электрычны плед. А яна яму сказала: «Коля, ты добры сусед!» І раптоўна знікла. Такая вось фрэндзона».

З’явіліся прапановы ад патэнцыяльных кандыдатаў: «Пазнаёмімся соткамі? У мяне 35. Самаходная касілка і трымер», «Ну што, знайшла? Бо касіць ужо час, трава квітнее», «Не ваш ідэал, але ўмею касіць пад тое, што ўмею касіць», «Давайце знаёміцца. Рукі з патрэбнага месца растуць, апетыт умераны».

Дарэчы, адгукнуліся і жанчыны: «Наста, я не мужчына, але за хатні хлеб і некалькі кабачкоў пакашу з задавальненнем. Тры розныя трымеры ёсць. А ўвечары навучу гатаваць ачмурэнную закуску па рэцэпце маёй бабулі з Херсонскай вобласці».

Зацікаўленыя таксама пытаюцца, як жанчына плануе разлічвацца — на варыянт кабачкамі ахвотныя ёсць.

Ёсць і скептыкі. Маўляў, таго, хто ўмее касіць, лепш шукаць у вёсцы, бо ў сацсетках сядзець тыя, хто толькі каментары пісаць могуць. Сустракаюцца такія парады: «Наста, наймі лепш. А то гэтаму гатаваць трэба будзе, ныццё слухаць і не факт, што ў пакос спіна не забаліць. Пасля яшчэ грошай пазычыць і знікне».

Каментары21

  • Самы чэсны
    10.07.2026
    Напісана па-расейску. Несупадзянка.
  • Спадар
    10.07.2026
    Так напісала быццам шукае, таго хто ўмее "касіць" ад пакоса... Ну ўсякае трэба жанчыне тамака...
  • Жвір
    10.07.2026
    Ды ладна... :)

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць