БЕЛ Ł РУС

Сабаленка ўвайшла ў пяцёрку тэнісістаў з самымі высокімі заробкамі за год

25.07.2026 / 17:36

Nashaniva.com

28‑гадовая беларуска Арына Сабаленка трапіла ў рэйтынг самых высокааплатных тэнісістаў за перыяд з 1 ліпеня 2025 года па 1 ліпеня 2026 года. Сабаленка ў рэйтынгу, у якім улічваліся спартсмены абодвух палоў, заняла пятае месца, піша «Трыбуна».

Арына Сабаленка. Фота: Robert Prange / Getty Images

Першая ракетка свету сярод жанчын зарабіла за гэты перыяд амаль 36 мільёнаў даляраў. А на першым месцы — 23‑гадовы іспанец Карлас Алькарас (62,9 мільёна даляраў).

Топ-10 выглядае так:

1. Карлас Алькарас (Іспанія) — $62,9 мільёна ($18,9 мільёна прызавых і $44 мільёна маркетынгавых даходаў);

2. Янік Сінер (Італія) — $59 мільёнаў (29 мільёнаў і 30 мільёнаў адпаведна);

3. Кока Гаўф (ЗША) — $40,3 мільёна (5,3 мільёна і 35 мільёнаў);

4. Серэна Уільямс (ЗША) — $40 мільёнаў (8,9 тысяч і 40 мільёнаў);

5. Арына Сабаленка (Беларусь) — $35,9 мільёна (13,9 мільёна і 22 мільёны);

6. Новак Джокавіч (Сербія) — $25,6 мільёна (4,6 мільёна і 21 мільён);

7. Чжэн Цыньвэнь (Кітай) — $24,6 мільёна (0,6 мільёна і 24 мільёны);

8. Іга Свёнтак (Польшча) — $22,8 мільёна (8,8 мільёна і 14 мільёнаў);

9. Аляксандр Звераў (Германія) — $16,7 мільёна (10,7 мільёна і 6 мільёнаў);

10. Алена Рыбакіна (Казахстан) — $16,3 мільёна (11,3 мільёна і 5 мільёнаў).

Усе сумы прыведзеныя да выліку падаткаў і агенцкіх камісій.

Чытайце таксама:

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага

Арына Сабаленка расказала, якая акторка магла б сыграць яе ў кіно

Сабаленку ў Мінску ахоўвала кампанія, заснаваная былым гэбістам і ўчастковым. На пярэднім краі быў легендарны Іваныч

У інтэрнэце ўжо прадаюць учорашні аўтограф Сабаленкі

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Каментары да артыкула