БЕЛ Ł РУС

Беларусь і Расію адхілілі ад міжнароднага хакея і на наступны год

30.07.2026 / 22:33

Nashaniva.com

Беларусь і Расію зноў не дапусцілі да міжнародных хакейных спаборніцтваў пад эгідай Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) у сезоне 2026/27. Рашэнне было прынята 30 ліпеня пасля паўторнага разгляду зваротаў беларускай і расійскай хакейных федэрацый.

Фота: IIHF

У IIHF заявілі, што асноўнымі прычынамі застаюцца сумневы ў пытаннях бяспекі, правапарадку і, у асобных выпадках, спартыўнай сумленнасці.

Зборная Расіі не будзе дапушчаная да ўсіх пералічаных міжнародных турніраў сезона 2026/27, за выключэннем жаночага чэмпіянату свету. Пытанне аб удзеле расійскай жаночай зборнай у гэтым турніры IIHF плануе паўторна разгледзець у лістападзе 2026 года з улікам сітуацыі і ацэнкі рызык на той момант.

Што тычыцца Беларусі, то на гэты момант IIHF пацвердзіла нядопуск беларускай зборнай да мужчынскага чэмпіянату свету і маладзёжных спаборніцтваў. Інфармацыі пра магчымасць удзелу беларускіх каманд у іншых турнірах пакуль няма.

Мужчынскі чэмпіянат свету 2027 года пройдзе ў Германіі з 14 па 30 мая. Матчы будуць прымаць Мангейм і Дзюсельдорф.

Беларусь і Расія былі адхіленыя ад міжнародных хакейных спаборніцтваў пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе. Для іх будучы чэмпіянат свету стане ўжо шостым запар, які зборныя прапусцяць.

Чытайце таксама:

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Хакейнаму мінскаму «Дынама» прызначылі новага трэнера

Беларус — сярод кандыдатаў на пасаду кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакею

Беларускія хакеісты памянялі клубы ў НХЛ

Каментары да артыкула